Грамадства77

Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе

«Нас было 12. Ён — 13-ты. Коля ў яго за спінай сядзіць». Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанне «Нашай Нівы» пра закрытую сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе. 

«Значыць, маленькі пакой, 12 зняволеных сядзяць. І на чале — 13-ты, ну вы зразумелі, так? Ён. Ён — і 12, як вучні, ну вы разумееце, пра што я.

Злева — самыя блізкія, тыя, што ўжо здалі ўсіх, заўтра ўжо выходзяць. Вось ён, Васкрасенскі, і побач з ім — той з «Панды», хлопец, дырэктарам быў. Ну яны ўжо падпісалі паперы і ківаюць яму — Аляксандру Рыгоравічу», — кажа Ціханоўскі.

Тры камеры на сценах — з усіх бакоў здымаюць.

«І каб вы разумелі, Аляксандр Рыгоравіч жыве выключна паводле Макіявелі. Выключна. Увесь дыялог з Бабарыкам ён вядзе, кажучы: Ціханоўскі — гэта будучы прэзідэнт. Тры разы паўтарае. Маўляў, яна [Святлана] яму потым перадасць уладу. Каб Бабарыку настроіць», — згадвае Ціханоўскі. 

Пяць гадзін доўжылася гутарка. «У асноўным ён нёс якуюсь лухту пра УНС, рэформы, Канстытуцыю. А нам гэта ўвогуле не было патрэбна. То бок ён сабраў усіх, каб паказаць, быццам з кімсьці размаўляе. Прыходзіць і кажа: якія ў вас прапановы па Канстытуцыі?» — распавядае Ціханоўскі.

Ён кажа, што адмовіўся паціскаць руку Лукашэнку. 

«Ён заходзіць і пачынае ўсім рукі паціскаць. Тры камеры і так здымалі, яшчэ яго аператар. Раз… два… Бабарыку. То бок усіх нахрапам. Да мяне падыходзіць — а я яму руку не даю.

І ён: а чаму? Зараз вы зразумееце, што за чалавек! Ён: чаму не даеш руку? Я кажу: так каранавірус жа. А ён: дык я ўжо перахварэў.

Вы ўяўляеце? Чмо гэтае — думае толькі пра сябе. Я не даю — бо каранавірус. А ён — «дык я ж ужо перахварэў».

І напрыканцы я яму таксама руку не даў. І вось загналі потым на камеру, што Бабарыка, маўляў, паціскае яму руку. Уяўляеце, якая нізасць». 

Ціханоўскі кажа, што спытаў Лукашэнку, навошта яму грошы падкінулі. 

Той спачатку адмаўляў гэта: «Я ж не падкідваў».

Але трэці раз, бліжэй да канца сустрэчы, Лукашэнка адказаў:

«А як вы хацелі? Палітыка — гэта брудная справа. Вы павінны быць гатовыя да таго, што вам падкінуць грошы, схопяць, пасадзяць, як у турму. І Бабарыка кажа: «А мы думалі, што можна з чыстымі рукамі».
А ён кажа: «Не!» А ў Беларусі ж палітыка — гэта толькі ён.
Уяўляеце? І ён такое прызнанне робіць. Палітыка — гэта брудная справа. І пакуль ён там…

А там сапраўды такая палітыка. Вы ўяўляеце, што яны робяць? Ён гэта прызнаў».

Паводле Сяргея, Лукашэнка скардзіўся, што Ціханоўскі абзываўся на яго. 

«Я кажу:
вы на мяне сказалі — шалудзівы, майданутыя, «крысы» на нас.
А я на вас толькі метафару сказаў.

І вы ўжо — усё, кашмар нейкі, пакрыўдзіўся. Пакрыўдзіўся! Уяўляеце?
Вось. То бок вось такі чалавек. Чалавек — жах. Кашмар». 

Ціханоўскі распавёў, што папрасіў, каб яго не паказвалі ў кадры з сустрэчы. І Лукашэнка паабяцаў. 

«І ў гэты дзень мяне сапраўды не паказвалі.
А потым, выглядае, праз нейкі час пачалі паказваць.
Чалавек увогуле слова не трымае», — абурыўся Ціханоўскі.

Таксама, кажа Сяргей, была фальсіфікацыя яго слоў пра Колю. «Адзін выраз вырывае з маіх зносін з адвакатам у СІЗА КДБ пра Колю.
Другі — з гэтай сустрэчы. Склейваюць так, нібыта я Колю пагражаю». 

«Яны падслухоўваюць размову з адвакатам — гэта ж адвакацкая таямніца.
Любому забойцу дазваляецца прызнавацца ў злачынстве свайму адвакату.
І ніхто не мае права гэта слухаць і выкарыстоўваць супраць яго», — кажа Ціханоўскі. 

Ён лічыць тую сустрэчу «проста піярам». «Вось нейкую лухту вешае на вушы. І сам у яе верыць.
І іншым гэта распавядае», — кажа Ціханоўскі пра Лукашэнку.

Каментары7

  • даведка
    22.06.2025
    Тихановский же, вроде, в конце той встречи исчез с того места и там сидел другой?
  • Язэп
    22.06.2025
    Таракан вымярае па сабе. Ён думае, что калi ён лiчыць цалкам нармалёвым хлусiць, фабрыкаваць крымінальныя справы, катаваць і забіваць, то і ўсё астатнія робяць тое ж самае. Мярзотны тып. Тапак чакае
  • Встреча — туфта
    22.06.2025
    даведка, это самое важное, что есть сказать по этой новости?
    А то что вся встреча построена на вранье, не важно? Но это было ясно давно.
    Что меня поражало ещё тогда, в 20, когда встречу показывали по телевизору, это то, что он фактически сам признал, что они политические.
    Их же осуждали за призывы к свержению конституционного строя, за терроризм и экстремизм. Знака и Власову за то, что они были в Координационном совете. Говорили, что заключённые — угроза безопасности страны, и поэтому они сидят.
    Но тут президент встречается за одним столом с более чем десятком человек. Они же не в кандалах. Если что, могли на него напасть, их больше, а с ним только Эйсмонт и Коля. Тут могла быть реальная угроза ему, если бы заключенные были теми, за кого их выдавали власти. Это настолько противоречиво было — их объявляли заговорщиками против "законного президента", но он не боялся быть с ними в одном помещении и не посчитал это угрозой своей безопасности.

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць