Грамадства

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

У адным з інтэрнатаў Магілёва на вуліцы Грышына ў мікрараёне Тэхнапрыбор пасяліліся дзве сям’і пустальгоў — рэдкіх сокалаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Іх знайшоў мясцовы жыхар Аляксей Барысаў, які назірае за птушкамі з вясны, робіць фатаздымкі і дзеліцца сваімі ўражаннямі, піша «Смартпрэс».

Фота Аляксея Барысава

Аляксей Барысаў расказаў, што кожная сям’я жыве на сваёй частцы гарышча і ўжо мае птушанят.

Пустальгі актыўна палююць у мікрараёне, што прыцягвае шмат мясцовых «гледачоў». Аляксей чуў, што работнікі інтэрната збіраліся закрыць нішы, дзе жывуць птушкі, але калі даведаліся, што гэта ахоўны від, ад сваёй ідэі адмовіліся.

Фота Аляксея Барысава

Загадчыца інтэрната Ларыса Цімафеева пацвердзіла, што гнёзды сапраўды ёсць, і падкрэсліла: пустальгі нікому не перашкаджаюць, таму высяляць іх ніхто не будзе. Нішы ў вокнах застануцца адчыненымі, а вось тэхнічныя каналы для вентыляцыі закрыюць — каб пазбегнуць засялення гарышча галубамі.

Фота Аляксея Барысава

Пустальга — птушка III катэгорыі аховы, гэта значыць — рэдкі від, але пакуль яшчэ не на мяжы знікнення. У апошнія гады гэтыя сокалы ўсё часцей абіраюць для жыцця гарадскія будынкі, утвараючы цэлыя «гарадскія калоніі». Пустальгі змагаюцца з грызунамі, таму могуць быць карыснымі для гарадскога асяроддзя.

Фота Аляксея Барысава

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць