Грамадства11

У Беларусі аднаўляюць папуляцыю чырванакніжнай кумжы

Беларускія навукоўцы аднаўляюць папуляцыю рэдкай рыбы кумжы, якая занесена ў Чырвоную кнігу. Пра гэта паведаміў 21 мая намеснік гендырэктара па навуковай інавацыйнай працы Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах Павел Гештаўт, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Кумжа

Кумжа — гэта ласосевая рыба, якая прыходзіць у беларускія рэкі на нераст. Каб павялічыць яе колькасць, вучоныя выпусцілі каля 3000 падрослых малькоў у чатыры ўчасткі ракі Нарачанкі. Рыбу выгадавалі ў рыбным гадавальніку «Скок» з ікры, якую атрымалі спецыялісты цэнтра НАН.

Павел Гештаўт таксама нагадаў, што ўжо каля дзесяці гадоў у Беларусь прыходзіць на нераст і сёмга. Такія месцы строга ахоўваюцца дзяржавай і валанцёрамі. Лавіць там рыбу забаронена: за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства прадугледжаныя вялікія штрафы, а ў некаторых выпадках нават крымінальная адказнасць.

Навуковец падкрэсліў, што да прыроды трэба ставіцца з павагай, бо яна — наша агульная каштоўнасць. Калі ж каму-небудзь выпадкова трапіць на вуду рэдкая рыбіна, лепш яе адразу выпусціць назад у ваду.

Каментары1

  • Не получится
    22.05.2025
    Ротан сожрёт....

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць