Аўто33

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына

Апошнім часам прыганяць аўто з Еўропы стала амаль не выгадна. Прадаўцы расказваюць пра сітуацыю на рынку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Продажы скараціліся ў некалькі разоў

Нягледзячы на тое, што на мытным складзе пад Мінскам хапае свежых люксавых аўто з Еўропы, для шэраговых прадаўцоў вясна — пачатак лета 2025 года не самы лепшы перыяд. 

На нізкія продажы скардзяцца ўсе — ад перагоншчыкаў і фірм-пасярэднікаў да аўкцыённых пляцовак, якія заточаныя на працу з кліентамі з Беларусі і Украіны.

Па словах прадстаўніка адной з аўкцыённых пляцовак, дзе асноўныя кліенты — пакупнікі з Беларусі, за апошнія некалькі месяцаў продажы скараціліся ў некалькі разоў. 

На сайце іншай пляцоўкі нядаўна з'явілася інфармацыя пра зніжэнне ставак на дастаўку машын з Вільні ў Мінску, што таксама паказвае на тое, што попыт падае.

Чаму так адбываецца?

Адной з асноўных прычын называюць рост курса еўра адносна даляра. 

Калі па стане на 1 красавіка адзін еўра каштаваў 1,05 даляра, то ўжо у канцы месяца ён вырас да 1,14. Цяпер еўра каштуе больш за 1,15 даляра. 

Графік курса еўра да даляра за апошнія 6 месяцаў. Скрыншот: investing.com

За апошнія некалькі месяцаў еўра падаражэў адносна даляра прыблізна на 10%. Адпаведна, настолькі ж для беларусаў падаражэлі машыны з Еўропы.

Сам аўтамабіль, дастаўка і нават мытныя плацяжы прывязаныя да еўра, а машыны ў Беларусі традыцыйна прадаюць за даляры, хоць у выпадку з машынамі з Еўропы даляравага складніка ў іх цэнаўтварэнні няма.

У выніку ўмоўны VW Passat B8 з Еўропы, які з усімі выдаткамі каштуе ад 16 тысяч еўра, у першыя дні вясны абыходзіўся менш чым у 17 тысяч даляраў. Той самы аўтамабіль, прыгнаны ў маі або цяпер, абыходзіцца ўжо ў 18 400 даляраў. Розніца складае амаль 1 500 даляраў.

Праз гэта свежы прыгон, як і купля аўто на замову, сталі менш выгаднымі, бо беларускі рынак патрыманых аўто з шэрагу прычын не хутка рэагуе на курс еўра.

Рынак свежапрыгнаных машын і без таго перанасычаны, каб прадаўцы маглі павышаць цэны. І нават прадаўшы аўтамабіль, перагоншчыкі не спяшаюцца ехаць у Еўропу па новы, бо не факт, што атрымаецца прадаць у плюс машыну, прывезеную па новым курсе. 

Апроч таго, ёсць шмат машын са Штатаў, на цэнаўтварэнне якіх ніяк не ўплывае ўмацаванне еўра. Таксама трэба ўлічваць, што праз санкцыйныя абмежаванні многія вымушана пераключыліся на аўто з Карэі і Кітая, таму еўрапейскі кірунак цяпер значна прасеў.

За такія грошы можна адразу купіць машыну ў Беларусі

Перагоншчык, які займаецца машынамі з Еўропы на замову, кажа, што за апошнія месяцы колькасць ахвотных прыгнаць аўто з Еўропы скарацілася працэнтаў на 70—80. Кажуць, што за такія грошы можна адразу купіць машыну ў Беларусі.

Яшчэ адна прычына, чаму аўтаперагонны бізнэс ужо не той, — немагчымасць перапрадаваць машыны на Расію.

За выключэннем прэміяльных аўто ва ўзросце да трох гадоў размытненне аўто праз Беларусь не мае сэнсу праз неабходнасць расіянам плаціць за такія аўто камерцыйны ўтыльзбор, калі з моманту мытнага афармлення прайшло менш за 12 месяцаў.

Адметна, што на тых, хто працуе на расійскім кірунку, умацаванне еўра адносна даляра ніяк не ўплывае. Прычым не з-за таго, што 10% для пакупнікоў, якія могуць сабе дазволіць дарагія аўто, не грошы.

Рэч у тым, што калі ў Беларусі машыны прадаюць за даляры, то ў Расіі — за расійскія рублі. А расійскі рубель за апошнія месяцы адносна еўра не толькі не патаннеў, а наадварот — умацаваўся.

Курс расійскага рубля адносна еўра за апошнія 6 месяцаў. Скрыншот: investing.com

Калі на пачатку вясны за 1 еўра давалі каля 95 расійскіх рублёў, то бліжэй да сярэдзіны мая курс апусціўся да 90 рублёў за еўра.

Каментары3

  • Альгіс
    23.06.2025
    Тут усё да кучы:
    рост курса еўра, падвышэнне утыльзбору, людажэрная мыта, выдаткі на нікому не патрэбны ЭПТС, санкцыйныя абмежаванні ЕЗ на экспарт і транзіт легкавікоў, візавыя цяжкасці, велічэзныя чэргі ў Тэрэспалі, і падаражэнне рээкспарту ў Расею. Везці прахадную машыну сярэдняга класа сэнсу да 1.9л амаль што няма - гэта будзе амаль альбо дызель (якія ў Расеі непапулярныя), альбо TSI малога аб'ема, чый рэсурс ўжо з'езжаны. Між тым большасць топавых легкавікоў ідуць з аб'емам рухавіка ад 2 літраў і болей. Таксама і прапанова на другасным рынку ў Расеі даволі значная.
  • Жорык
    24.06.2025
    + к тому расширенное производство отечественных автомобилей в Беларуси (к примеру Belgee) и России + Китай. Условия приобретения отечественных авто, + Китай, делают автомобили из-за рубежа не конкурентно-способными...
  • Ацечаственны аутааматар.
    24.06.2025
    Жорык, дзе вы там убачыли ацечаственны аутамабиль, гэты ацечаственны аутамабиль, будзе иснаваць, кали китайцы не атправяць машинакамплект? Ад таго что гаварыць сахар, салодка не стане.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі33

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі33

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць