Культура22

Беларускія кнігі з’явіліся ў папулярнай польскай кнігарні Empik

На інтэрнэт-пляцоўцы папулярнай польскай сеткі кнігарняў Empik з’явіліся ў продажы беларускія выданні. Цяпер там даступныя кнігі выдавецтваў «Янушкевіч», Gutenberg і «Пфляўмбаўм», піша Most.

Empik
Фота: Empik.com

Як паведаміла выдавецтва «Янушкевіч», прапанова супрацоўніцтва паступіла ад самога Empik — бо людзі шукалі там беларускія кнігі. Пляцоўка прапанавала беларускім выдаўцам спрыяльныя ўмовы, знізіўшы камісію з 30% да 15%.

Цяпер на Empik.com ёсць у продажы 69 назваў кніг. Сярод іх выданні Алеся Белага, Альгерда Бахарэвіча, Евы Вежнавец, Сашы Філіпенкі, Камілы Цень, а таксама пераклады Габрыэля Гарсіі Маркеса, Сяргія Жадана, Вольгі Такарчук, Джоан Роўлінг, Эрыха Марыі Рэмарка.

Кнігі можна замовіць толькі праз інтэрнэт-пляцоўку Empik, на паліцах сеткі іх няма.

Каментары2

  • Мінак
    16.06.2025
    чо-та не знайшоў...
  • Чытач
    18.06.2025
    Слана можна купіць на беларускай мове.

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?1

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам11

Бяляцкі расказаў пра сустрэчу з Коўлам3

19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага22

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася24

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш4

«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю8

Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?5

Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу3

19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?1

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць