Грамадства22

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала

У Варшаве польская паліцыя затрымала 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку праз Інтэрпал за ўдзел у наркатычным бізнэсе.

Фота: policja.gov.pl

Мужчыну шукалі па «чырвонай ноце» Інтэрпала — гэта адзін з самых сур’ёзных узроўняў вышуку, які дазваляе арыштаваць падазраванага з наступнай экстрадыцыяй.

Затрыманне адбылося ў межах агульнанацыянальнай аперацыі па пошуку асобаў, што ўцякаюць ад правасуддзя. Супрацоўнікі крымінальнага аддзела варшаўскага раёна Воля вызначылі месцазнаходжанне беларуса ў раёне Прага-Поўдзень. У панядзелак раніцай мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў пракуратуру для правядзення следчых дзеянняў.

Паводле інфармацыі следства, беларус быў членам арганізаванай злачыннай групы, якая займалася продажам наркотыкаў. У выпадку, калі яго экстрадуюць на радзіму, яму можа пагражаць да 20 гадоў зняволення.

Каментары2

  • Rotzlöffel
    12.06.2025
    >ў вышуку Інтэрпала
    >праз Інтэрпал
    >па «чырвонай ноце» Інтэрпала
    1) вы на паўдарозе да поўнага перакладу - International трэба перакласці таксама і ТАДЫ буде МІЖПАЛ!
    2) А Microsoft Windows - гэта "ДробнаМяккія Вокны"

    >што ўцякаюць ад правасуддзя
    скрываться == хавацца
    уцякаць == убегать, удирать; уходить; совершать побег, бежать
    (не пришей к п рукав к "скрываться" )
  • каштоунасць перад усім
    12.06.2025
    Гэта галіна дзе трэба супрацоунічаць з дыктатарам.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць