Свет

Трамп падоўжыў надзвычайны рэжым у дачыненні да Беларусі яшчэ на год

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне працягнуць на чарговы год рэжым нацыянальнай надзвычайнай сітуацыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў дакуменце, апублікаваным у Федэральным рэестры ЗША. Новы тэрмін пачынаецца з 16 чэрвеня.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

У паведамленні адзначаецца, што дзеянні ўладаў Беларусі і асобных чыноўнікаў, а таксама шматгадовыя парушэнні правоў чалавека і іншыя недэмакратычныя практыкі працягваюць уяўляць сур’ёзную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі Злучаных Штатаў.

Гэты рэжым быў уведзены яшчэ ў 2006 годзе прэзідэнтам Джорджам Бушам-малодшым пасля арышту і зняволення апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. З тых часоў указ №13405, які прадугледжвае блакіроўку маёмасці асобаў, што падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, штогод падаўжаецца.

У 2006 годзе пад санкцыі трапілі Аляксандр Лукашэнка і шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў, уключаючы кіраўнікоў КДБ, МУС, ЦВК і іншых. Большасць з гэтых асоб ужо не займаюць пасады, а некаторыя з’ехалі з краіны.

Як і летась, у дакуменце падкрэсліваецца, што 9 жніўня 2021 года санкцыі былі пашыраныя з-за падаўлення дэмакратыі, парушэнняў правоў чалавека, фальсіфікацыі выбараў 2020 года, разгрому апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама стварэння пагрозы міжнароднай авіяцыі.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць