Грамадства11

Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай

Імаверна, жанчын затрымалі па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні» сацыёлага Андрэя Вардамацкага. 

З канца мая не выходзіла на сувязь журналістка і каталіцкая верніца з Полацка Ціна Палынская. Тады меркавалася, што яна магла быць затрыманая, піша «Хрысціянская візія».

Цяпер, як стала вядома, Ціна Палынская і яе старэйшая дачка Маргарыта, 22 гады, знаходзяцца пад вартай па крымінальнай справе.

Жанчыны ўтрымліваюцца ў СІЗА-2 у Віцебску. У Ціны таксама ёсць малодшая непаўналетняя дачка — ёй 14 гадоў.

Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна не раскрываюцца. Па ўскосных прыкметах ёсць здагадка, што справа можа быць звязаная з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. Вядома пра вобшукі і канфіскацыю тэхнікі ў іншых людзей, якіх апытвалі ў рамках сацыялагічных даследаванняў майстэрні.

На дадзены момант няма ніякіх пацвярджэнняў, што Ціна або яе дачка сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях майстэрні. Але нават калі б такі ўдзел меў месца, ён не парушаў бы закон: на момант магчымых кантактаў з майстэрняй тая яшчэ не была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Рашэнне КДБ датавана 16 мая 2025 года, апублікавана — 21 мая.

Ужо 22 мая на тэлеканале АНТ выйшаў «выкрывальны» сюжэт пра дзейнасць майстэрні.

Каментары1

  • Ваш
    04.06.2025
    С*ки, остановите репрессии.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць