Мінскі аўтамабільны завод прадставіў новы электрычны смеццявоз MAZ-GTe, які прызначаны для збору і вывазу бытавых адкідаў у гарадскіх умовах. Прэзентацыя прайшла на выставе ў Маскве ў цэнтры «Крокус Экспа».

Гэта першы беларускі смеццявоз з электрапрывадам. Ён створаны з улікам сучасных экалагічных і тэхнічных патрабаванняў. Машына мае высокую манеўранасць, паменшаны радыус павароту і добрае размеркаванне вагі па восях.
Змяшчальнасць кузава смеццявоза — 20 кубічных метраў, дапушчальная вага смецця — да 10 тон. Машына абсталяваная ўніверсальнымі захопамі для кантэйнераў аб'ёмам да 2 кубічных метраў. На загрузку аднаго кантэйнера патрабуецца ўсяго 15 секундаў.
Для зручнасці рабочых МАЗ выкарыстаў новую канструкцыю задняга борта, якая значна паніжае вышыню пагрузкі буйнагабарытных адкідаў. Электрарухавік дазваляе машыне працаваць амаль бясшумна, што асабліва важна для дваравых тэрыторый, а таксама зніжае выкіды ў атмасферу.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары