Вайна44

Украіна аднавіла атакі дронаў на Маскву і Падмаскоўе

Пасля таго як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін фактычна адмовіўся ад безумоўнага перамір'я, украінскія вайскоўцы аднавілі масавыя атакі дронамі на Маскву і Падмаскоўе.

Фота ілюстрацыйнае

21 мая днём расійскія сілы СПА збілі як мінімум чатыры ўкраінскія беспілотнікі, якія накіроўваліся да сталіцы. Пра гэта паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. У розных раёнах Падмаскоўя, у тым ліку ў Дамадзедаве, Падольску і Серпухаве, мясцовыя жыхары чулі выбухі, якія сведчылі пра працу супрацьпаветранай абароны.

Адзін з дронаў упаў на тэрыторыі дзіцячага садка ў Дамадзедаве. Па словах кіраўніцы раёна, ніхто не пацярпеў, дзяцей і супрацоўнікаў эвакуявалі ў падвал, і цяпер усё пад кантролем.

Праз атакі беспілотнікаў некаторы час былі закрытыя аэрапорты ў Маскве (Дамадзедава, Жукоўскі, Шарамецева) і іншых гарадах, такіх як Уладзімір, Іванава, Калуга, Яраслаўль і Кастрама.

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што толькі 21 мая расійскія СПА збілі не менш за 232 украінскія дроны ў розных рэгіёнах краіны, у тым ліку ў Арлоўскай, Курскай, Тульскай, Маскоўскай і іншых абласцях.

Папярэдні масавы налёт адбыўся ў пачатку мая перад святкаваннем у Расіі Дня Перамогі — тады было збіта больш за 500 дронаў.

На гэтым фоне ў Маскве ўвялі спецыяльны графік для работнікаў камунальных службаў, якія цяпер назіраюць за небам з біноклямі. У той жа час павышаная актыўнасць дронаў прывяла да парушэння авіяпералётаў, закрануўшы дзясяткі тысяч пасажыраў і сотні рэйсаў.

Аперацыя дронаў пачалася пасля безвыніковых перамоў паміж Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам 19 мая, якія доўжыліся дзве гадзіны, але не прынеслі канкрэтных дамоўленасцяў.

Каментары4

  • Filipp
    21.05.2025
    Чаму б і не, галоўнае каб былі вынікі.
  • Андрусь
    21.05.2025
    Неяк вы так са словаў расійцаў пішаце, нібыта хочаце выклікаць спачуванне расійцам, што яны збіваюць дроны над сваімі ж дзіцячымі садкамі ды расіянчыкам ды тым, хто іх выхоўвае ў Z духу, даводзіцца хавацца ў падвалах. Украінскія дзеці ўжо больш за тры гады па падвалах бегаюць па некалькі разоў на дзень. І не па сваёй волі, а таму, што бацькі тых дамадзедаўскіх ахвотна ідуць акупаваць зямлю Украіны, страляюць з "Градаў", "Смерчаў", "Ураганаў", руйнуючы ўкраінскія гарады і сёлы, запускаюць "Іскандэры" і "Кінжалы", "Орешнікі" і "Х-101", каб знішчыць паболей украінцаў і потым засяліць захопленыя землі расійцамі.
  • перамоўны працэс ідзе, ажно дым слупом
    21.05.2025
    На самой справе, гэта не атакі, а накіраваныя як найхутчэйшым спосабам (бо экспрэс-пошты няма) украінскія праекты мемарандума аб мірных перамовах. Хуцін паказаў сваю "дамоваздольнасць" - ягоныя выбаршчыкі (яму самому напляваць на дроны) атрымалі адказ.

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах10

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах10

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць