Свет2020

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

У Вашынгтоне пачаліся перамовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Перад сустрэчай за зачыненымі дзярыма абодва палітыкі далі прэс-канферэнцыю ў Белым доме.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп у Авальным кабінеце 18 жніўня 2025 года. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

Падчас мінулай няўдалай сустрэчы ў Авальным кабінеце 28 лютага 2025 года, як вядома, мілітарызаванае адзенне Уладзіміра Зяленскага, у якім ён прынцыпова ходзіць з пачатку поўнамаштабнай вайны, стала адным з раздражняльных момантаў.

Гэтым разам Зяленскі быў апрануты ў чорны пінжак, хоць і не зусім класічны. «Найлепшае, што я магу зрабіць», — сказаў Зяленскі Трампу на відэа, апублікаваных у сацсетках супрацоўнікаў Белага дома. «Не магу паверыць, мне гэта вельмі падабаецца», — адказаў Трамп, паціскаючы Зяленскаму руку.

Тэма адзення Зяленскага ўзнікала падчас прэс-канферэнцыі яшчэ некалькі разоў.

«Зяленскі сёння вельмі добра выглядае. Класны касцюм», — заявіў Трамп.

Таксама і карэспандэнт праграмы Real America's Voice Браян Глен, які ў лютым назваў адзенне Зяленскага недарэчным, гэтым разам зрабіў украінскаму прэзідэнту камплімент:

«Вы выглядаеце цудоўна ў гэтым касцюме», — заўважыў адзін з любімых рэпарцёраў Трампа.

У пачатку сустрэчы Уладзімір Зяленскі перадаў першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп ліст ад сваёй жонкі, першай лэдзі Украіны Алены Зяленскай. Па словах украінскага лідара, у ім першая лэдзі Украіны дзякуе першай лэдзі ЗША за яе ліст расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну пра будучыню дзяцей.

Шмат дзякаваў Уладзімір Зяленскі ад сябе і самому Трампу, відаць, зрабіўшы высновы з першага свайго візіту, калі Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс абвінавацілі яго ў няўдзячнасці. Вэнс, дарэчы, прысутнічаў на сустрэчы і гэтым разам, але цяпер у размову не ўмешваўся. 

Зяленскі таксама заявіў, што гатовы правесці ва Украіне выбары, але іх нельга праводзіць пакуль ідзе вайна.

Дональда Трампа спыталі, ці сапраўды ён мяркуе, што Украіна павінна спыніць вайну, якую пачала Расія, на што амерыканскі лідар адказаў, што так.

«Калі вайна скончыцца — я не ведаю. Але гэтая вайна скончыцца. Мы зробім так, каб гэтая вайна скончылася», — заявіў Трамп.

Ён таксама заявіў, што калі сённяшняя сустрэча з Зяленскім пройдзе добра, то неўзабаве адбудзецца трохбаковая сустрэча паміж лідарамі Украіны, ЗША і Расіі. Трамп выказаў надзею, што Уладзімір Пуцін таксама хоча спынення вайны. А ўвогуле гэта вайна Джо Байдэна. 

«Мы працуем над мірным пагадненнем, пакуль яны ваююць. Я хацеў бы, каб яны спыніліся, але стратэгічна гэта можа быць нявыгадным для аднаго ці другога боку», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Акрамя гэтага, Трамп падкрэсліў, што хоча, каб мір ва Украіне доўжыўся як мага даўжэй, а не толькі два гады. Ён таксама падкрэсліў: «Мы не падтрымліваем уступленне Украіны ў НАТА, але мы дамо ёй дакладныя гарантыі бяспекі».

У гэтым жа кантэксце Трамп заявіў, што ЗША «больш не аддаюць грошы Украіне», а наадварот — прадаюць зброю.

Нягледзячы на тое, што кіраўнік Белага дома выступіў супраць уступлення Кіева ў Паўночнаатлантычны альянс, ён сказаў: «НАТА хоча абараніць Украіну. Мы дапаможам ім у гэтым».

У канцы Трамп заявіў: «Я люблю ўкраінцаў, люблю ўсіх людзей, таксама і расіян люблю». Таксама ён сказаў, што пагутарыць праз тэлефон з Пуціным пасля сустрэчы з Зяленскім. Усяго сустрэча працягвалася каля 25 хвілін.

Перад пачаткам закрытых перамоў паміж Трампам і Зяленскім у Авальным кабінеце паставілі вялікую карту Украіны. Усходняя Украіна на ёй заштрыхаваная ружовым колерам, паказваючы акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Карэспандэнт Бі-бі-сі Энтані Заркер мяркуе, што гэта карта можа служыць Трампу наглядным аргументам для ціску на Зяленскага з нагоды абмену тэрыторый на мір.

Сам Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі выразна не адказаў на пытанне, ці гатовы ён да тэрытарыяльных саступак.

Каментары20

  • Шляхцич Завальня
    18.08.2025
    Слышь ты, я у тебя заберу почку и глаз. А ещё ты будешь мне мило улыбаться и приветствовать каждый раз стоя на коленях.
  • бабруйчанін
    18.08.2025
    Замест Дабранач Цудоўна ...
    Але гэта ні фінал
    Працяг будзе
  • па чым траўр?
    18.08.2025
    гэта так важна - пінжак зяленскага

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

«Хвастаць людзей не трэба». Беларус прыехаў у Польшчу і стаў пармайстрам6

Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды26

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады4

У Гродне бацька вучыў сямігадовую дачку страляць і трапіў ёй у руку1

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся8

«Я іх ні пра што не прасіў і тым больш — высылаць мяне з радзімы». Дэпартаваныя палітвязні рэзка адказалі Кавалеўскаму. Не абышлося без абразаў35

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу1

Шэсць спосабаў, як пакаленне Z псуе працу ўсім астатнім21

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць