Грамадства77

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў

Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі прапанавала выкарыстаць расійскі вопыт у здабыванні рэдказямельных металаў з прамысловых адкідаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Масляк на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай пытанням абыходжання з адкідамі.

Адкіды Гомельскага хімічнага завода. Фота: Планета Беларусь

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын патлумачыў, што адкіды ў Беларусі дзеляцца на прамысловыя і бытавыя. Асабліва шмат прамысловых адкідаў назапашана на «Беларуськаліі» і Гомельскім хімічным заводзе. Паводле яго слоў, яны цяпер ніяк не перапрацоўваюцца.

За 2024 год у Беларусі ўтварылася 60 мільёнаў тон адкідаў, з іх 56 мільёнаў — прамысловыя. 70% з іх — гэта фосфагіпс (больш за 26 мільёнаў тон ад Гомельскага хімзавода) і галітавыя адкіды з «Беларуськалія».

У Расіі ўжо распрацавалі тэхналогіі, якія дазваляюць здабываць рэдказямельныя элементы з фосфагіпсу. У Беларусі прапануецца вывучыць, ці можна прымяніць гэты вопыт.

У адной тоне фосфагіпсу, як сцвярджае Сяргей Масляк, ёсць каля 0,5% рэдказямельных металаў, акрамя таго, атрымліваецца і штучны гіпс, які, магчыма, нават лепшы за прыродны.

Масляк прапанаваў даручыць Акадэміі навук вывучыць расійскі вопыт і, калі гэта будзе мэтазгодна, паставіць адпаведнае абсталяванне на Гомельскім хімзаводзе. У будучыні можна будзе прыняць рашэнне і пра будаўніцтва завода для здабычы рэдказямельных элементаў у большым аб'ёме.

Паводле яго слоў, такі прадукт можа стаць экспартна прывабным і заняць сваю нішу для Беларусі.

Каментары7

  • анатам
    20.05.2025
    Да здравствует распил!
  • a.hto.tam.idze
    20.05.2025
    З абасраных кароваў.
  • Ото
    20.05.2025
    пытанне сур'ёзнае. здасць усё на карню. Старонка пра ГОК нездарма ёсць на фінскай мове.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць