Эканоміка44

Адкіды беларускага хімічнага камбіната ўтрымліваюць канцэнтрацыю рэдказёмаў, супастаўную з радовішчамі ва Украіне

Свет загаварыў пра рэдказямельныя металы, а беларускія навукоўцы з Акадэміі навук цягам дзесяцігоддзяў спрабавалі звярнуць увагу ўладаў на тое, што ёсць «жывое золата», якое ляжыць на паверхні і патрабуе мінімальнага ўдзелу геолагаў для яго здабычы і перапрацоўкі. Навуковец Сяргей Бесараб патлумачыў «Радыё Свабода», што такое рэдказямельныя металы, навошта яны Дональду Трампу, колькі такіх карысных выкапняў у Беларусі і ці можна на гэтым зарабіць.

Ачышчаны тэлюр дэманструецца на нафтаперапрацоўчым заводзе Rio Tinto Kennecott у Магне (штат Юта, ЗША). Фота: AP

Што такое рэдказямельныя металы

— Рэдказямельныя элементы — гэта далёка не самыя рэдкія ў прыродзе элементы. Хоць шмат каму можа здацца менавіта так, бо сусветныя СМІ прадстаўляюць гэтую сітуацыю зараз. Рэдказёмы — гэта прыкладна паўтара дзясятка так званых лантаноідаў, блізкіх па хімічных уласцівасцях элементаў адной групы. І гэтыя лантаноіды сустракаюцца вельмі часта на Зямлі.

Больш за тое, калі глядзець на абсалютную іх колькасць (у геалогіі гэта вызначаецца т. зв. кларкам — колькасцю грамаў элемента на тону зямной кары), то атрымаецца, што, напрыклад, таго ж цэрыю на Зямлі больш, чым медзі. Неадыму столькі ж, колькі цынку, лантану больш, чым свінцу. А, напрыклад, самарыю больш, чым малібдэну, які калісьці выкарыстоўваўся ў «лямпачках Ільіча».

Навошта Трампу рэдказямельныя металы

— У 2020 годзе, яшчэ да пачатку вайны ва Украіне, геалагічная служба ЗША апублікавала дакумент, у якім пералічыла крытычна важныя для нацыянальнай бяспекі сыравінныя рэсурсы. І вось у гэты спіс трапілі амаль усе лантаноіды з пазнакай — 100% імпарт.

Паводле даных той жа геалагічнай службы ЗША, найбуйнейшы вытворца рэдказёмаў — гэта Кітай, каля 70% сусветнай вытворчасці. Найбуйнейшыя запасы — у Кітаі, В’етнаме і Бразіліі. Таму не дзіва, што Трамп вырашыў узяць гэтае пытанне пад кантроль яшчэ ў свой першы тэрмін.

А што ў Беларусі

— У Беларусі яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя знайшлі некалькі радовішчаў рэдказямельных элементаў. Гэта дыябазавае радовішча ў Жыткавіцкім раёне, дзе былі выяўленыя сляды ітрыю і тэрбію, а таксама Гомельска-Добрушскі магматычны вузел, дзе знойдзеныя сляды тулію. Аднак запасы прызналі нязначнымі і немэтазгоднымі для камерцыйнай здабычы.

У той жа час адкіды Гомельскага хімічнага камбіната ўтрымліваюць канцэнтрацыю рэдказёмаў, супастаўную з радовішчамі ва Украіне. Але ўлады не лічылі патрэбным укладаць сродкі ў даследаванні, якія маглі б не толькі прынесці прыбытак, але і палепшыць экалагічную сітуацыю.

Цяпер, калі рэдказямельныя металы сталі палітычнай тэмай, пытанне ізноў узнялі. Але пакуль няма спецыялістаў, здольных прапанаваць і данесці да ўладаў, што Беларусь можа зарабляць, перапрацоўваючы адкіды, а не капаючы нетры.

Каментары4

  • Барадзед
    27.02.2025
    Нам бы такие заводы как этот в штате Юта, но нет.
  • Проста жыхар
    27.02.2025
    Барадзед, тэхналогіі перапрацоўкі як раз ёсць, але не ў Беларусі
  • -
    28.02.2025
    >перерабатывая отходы, а не копая недра.
    одна из причин, почему я не в Пассат ;

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію36

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

На беларускіх дарогах ставяць «тэхаскія вароты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць