Свет22

У ЗША заявілі, што пакуль не ўзгаднілі здзелку з Украінай па прыродных рэсурсах. А Зяленскі задаволены

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у інтэрв'ю Fox News, што ўлады ЗША пакуль не ўхвалілі пагадненне з Украінай аб прыродных рэсурсах.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

«Я не магу пацвердзіць гэта. Відавочна, над гэтым працуе наш міністр фінансаў [Скот] Бесент. Ён зрабіў вялікую працу над пагадненнем. Так што, паводле маіх апошніх звестак, справа набліжаецца да фінішнай прамой», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Праз тое, што пагадненне не ўзгодненае, у Белым доме нібыта сумняваюцца ў тым, што прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму неабходна прыязджаць у Вашынгтон на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на неназванага супрацоўніка адміністрацыі Трампа.

Між тым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што распрацаваны канчатковы варыянт пагаднення з ЗША, які тычыцца рэдказямельных металаў і іншых рэсурсаў украінскіх нетраў. Паводле яго слоў, у ім адлюстраваны ўсе тыя пункты, якіх не было ў папярэднім дакуменце і на якіх ён настойваў.

«Галоўныя пытанні, якія я ўздымаў, яны адлюстраваныя там вельмі нядрэнна. Галоўнае для мяне было, каб мы не былі даўжнікамі. І што б там ні гучала ў медыя, у пагадненні няма ні 500 мільярдаў [даляраў] доўгу, ні 350, ні 100. Гэта было б несправядліва ў дачыненні да нас», — заявіў Зяленскі журналістам.

Што тычыцца канкрэтных грошай, то «пра гэта рана казаць, бо гэта рамачнае пагадненне». Маўляў, будзе распрацаваная яшчэ адна дамова, якая будзе тычыцца менавіта працы створанага фонду з дэталямі адносна партнёрскіх адносін і размеркавання грошай.

Пры гэтым Зяленскі сказаў, што яшчэ не бачыў сам дакумент і сёння будзе яго вывучаць. У той жа час яму вядома, што ў новым варыянце пагаднення з'явілася згадка і пра гарантыі бяспекі Украіны.

«Я вельмі хацеў, каб нават у рамачным пагадненні з'явілася хоць прапанова аб гарантыях бяспекі Украіны. І як мяне праінфармавалі ва ўрадзе, гэта з'явілася», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Тэкст рамачнага пагаднення сёння апублікавала «Украінская праўда». Пра бяспеку Украіны там згадкі сапраўды ёсць, але толькі агульнымі словамі, без канкрэтыкі.

Каментары2

  • Стары
    26.02.2025
    Нармальна так сабе парашалі: амерыканская дапамога застаецца ўкраінскай карупцыі, украінскія выкапні адходзяць амерыканскай карупцыі і 20% тэрыторыі Украіны аддаюць расейскай карупцыі.
  • Умка першы
    26.02.2025
    Стары, а 100% беларускай карупцыі застаецца сямейцы.

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць