Музыка

У Базелі прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання». Вызначыліся першыя фіналісты

Канадская спявачка Селін Дыён звярнулася з кароткім відэазваротам да ўдзельнікаў конкурсу «Еўрабачанне», першы паўфінал якога адбыўся ўвечары ў аўторак у швейцарскім Базелі, піша Бі-бі-сі.

Украінскі гурт Ziferblat выступіў з песняй «Bird of Pray»

Дыён перамагла на песенным конкурсе ў 1988 годзе, калі прадстаўляла Швейцарыю і толькі пачынала музычную кар’еру.

«Я хацела б быць з вамі, — сказала яна з экрана. — Швейцарыя назаўжды зойме асаблівае месца ў маім сэрцы. Гэта краіна, якая паверыла ў мяне і дала мне шанец стаць часткай нечага асаблівага».

Па выніках першага паўфіналу ў фінал, які адбудзецца ў суботу на арэне «Санкт-Якабсхале», выйшлі 10 удзельнікаў, у тым ліку шведскі гурт KAJ, чыя песня Bara Bada Bastu з’яўляецца фаварытам сёлетняга конкурсу.

Калі прадказанні спраўдзяцца, гэта будзе восьмая перамога Швецыі на «Еўрабачанні», што зробіць яе самай паспяховай краінай за ўсю гісторыю конкурсу.

Усяго ў паўфінале ў аўторак выступілі прадстаўнікі 15 краін, у фінал у выніку прайшлі Нарвегія, Албанія, Швецыя, Ісландыя, Нідэрланды, Польшча, Сан-Марына, Эстонія, Партугалія і Украіна.

Азербайджан, Бельгія, Кіпр, Харватыя і Славенія па выніках паўфіналу пакінулі конкурс.

Другі паўфінал пройдзе ў чацвер, фінал — у суботу.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць