Грамадства55

Лукашэнка не прыехаў на святкаванне Дня дзяржаўнай сімволікі — замест сябе адправіў Турчына

Відаць, пералёты паміж Мінскам і Масквой на 9 мая здароўя Лукашэнку не дадалі.

Аляксандр Турчын. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка не ўзяў удзел у святкаванні Дня дзяржаўных сімвалаў на плошчы Дзяржсцяга. Замест яго перад бюджэтнікамі, сілавікамі і членамі БРСМ выступіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Ён павіншаваў прысутных ад свайго імя, а таксама агучыў зварот начальніка.

Сёлета арганізатары падрыхтавалі шэсце з самым вялікім чырвона-зялёным сцягам даўжынёй 500 метраў. Дзеля гэтага перакрылі праспект Пераможцаў.

Летась Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі, а вось у 2023 годзе на свяце яго не было. Тады ён адчуў сябе вельмі дрэнна падчас параду 9 мая ў Маскве: не здолеў прайсці некалькі соцень метраў разам з іншымі кіраўнікамі дзяржаў. Увечары таго ж дня ўпершыню за час свайго кіравання ён не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі — замест яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Тады ж картэж Лукашэнкі дзве гадзіны знаходзіўся ў спецыялізаванай бальніцы ў Ждановічах.

Сёлета, відаць, Лукашэнка вырашыў адпачыць ад напружанага святочнага графіку. На 9 мая ён злятаў у Маскву на парад, у той жа дзень вярнуўся ў Мінск і назіраў за ўласным парадам. Пры гэтым апошні тыдзень на публічных мерапрыемствах ён выглядае не вельмі: з цяжкасцю чытае прамовы стоячы, дрэнна ходзіць і ледзь стрымлівае трэмар галавы.

Каментары5

  • Абу
    11.05.2025
    Ай шкада - для яго ж такі чырвона-зялёны саван падрыхтавалі! Ну нічога, рэпетыцыя лішняй не будзе.
  • не получил разрешения
    11.05.2025
    лукашенко приезжает только туда, куда разрешает путин и с символами только разрешёнными путиным.
  • Ёсік
    11.05.2025
    Надвор'е даб'е старога, гэта не ў 45 па дзеўках лётаць, кабель.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства105

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць