Вайна1515

Віцэ-прэзідэнт ЗША: У наступныя 100 дзён ЗША паспрабуюць арганізаваць перамовы Расіі і Украіны

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што паміж пазіцыямі Расіі і Украіны па вайне «вельмі вялікая прорва».

Фота: Kent Nishimura / Getty Images

У інтэрв'ю Fox News ён адзначыў, што першы крок да заканчэння вайны — гэта выступ кожнага з бакоў з мірнай прапановай. І гэта ўжо адбылося.

«І цяпер праца дыпламатыі заключаецца ў спробе зблізіць гэтыя два бакі. Таму што існуе вельмі вялікая прорва паміж тым, чаго хочуць рускія, і тым, чаго хочуць украінцы».

Ванс дадаў: «Шмат нашых еўрапейскіх сяброў, якія публічна заяўляюць: «Ну, мы, магчыма, не зусім згодны з прэзідэнтам — з тым, што ён казаў, што рабіў або з усімі часткамі яго палітыкі», — у той жа час прызнаюць, што менавіта ён быў адзіным, хто сапраўды мог вымусіць абодва бакі вылучыць мірную прапанову. Бо раней гэтыя людзі наогул не размаўлялі — ні адзін з адным, ні з кімсьці яшчэ. Яны проста змагаліся. І ўсё».

Па словах Вэнса, у наступныя 100 дзён Белы дом будзе працаваць над тым, каб арганізаваць перамовы Расіі і Украіны.

Раней ЗША гразіліся выйсці з перамоваў, калі бакі найбліжэйшым часам не дамовяцца.

Каментары15

  • Пракоп
    01.05.2025
    Рідкі дебіл этот Вэнс !!!
  • Filipp
    01.05.2025
    Зразумела, вайна будзе працягвацца (
  • не такі, як ёсць
    01.05.2025
    24 гадзіны, не?

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў18

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА15

Зяленскі: Ракеты Patriot у свеце ёсць, патрэбныя толькі палітычныя рашэнні9

У Гродне сёння зноў залева і патоп ВІДЭА1

Памёр музыка Сяргей Адамовіч

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых6

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў18

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць