Грамадства66

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы

Аналітык Сяргей Чалы ў новым выпуску сваёй праграмы звярнуў увагу на абсурдную сітуацыю з гароднінай у Беларусі.

Кадр з фільма «Марыя-Антуанэта» (2006).

«Што тычыцца гародніны — мне здаецца, гэта ўжо нават не смешна, бо гэта нейкі зусім позні Савецкі Саюз.

Па тэлебачанні паказваюць бульбу. Калі МАРГ сапраўды, без жарту, у сваім тэлеграм-канале выкладае відэа пра тое, як яны наведалі «закрамы», то бок стабілізацыйныя фонды, знайшлі там добрую бульбу, нават паказалі яе людзям, але ў крамы яна чамусьці так і не трапіла».

Чалы адзначае, што сёння адзінай формай грамадзянскай актыўнасці становіцца магчымасць здымаць тыктокі пра якасць і кошт гародніны. 

Прычым гавораць ужо не толькі пра бульбу, але і пра капусту і цыбулю. Ён звяртае ўвагу на дзіўны парадокс з цэнамі:

«Вось капуста: цэннік ёсць — рубель трыццаць, а капусты няма. А ў суседняй краме знайшлася капуста ўжо па чатыры рублі за кілаграм. То бок па рубель трыццаць няма, а па чатыры — ёсць. Як так атрымліваецца? Загадка».

Праз тое, што ў беларускіх крамах трэба яшчэ пашукаць звычайную бульбу і капусту, але лёгка знайсці экзатычныя фрукты, Сяргей Чалы іранізуе:

«Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты: як, у падданых няма хлеба? Няхай ядуць пірожныя — гэта ж значна смачней! Ежце грэйпфруты і бананы».

Чалы заўважае, што паводле пастановы, падпісанай прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, дазволена павялічыць адпускныя цэны. З 17 красавіка па 15 мая будуць дзейнічаць павышаныя адпускныя і рознічныя цэны на гародніну. Максімальна дапушчальная адпускная цана на свежую бульбу (акрамя мытай) павялічана з 76 капеек да 1 рубля.

«Гэта, на хвілінку, на траціну, — заўважае Чалы. — У нас жа няма інфляцыі, праўда? Мы ж яе стрымліваем, стрымліваем, а потым — оп! — 30 працэнтаў.

І прычым, мяркуючы па цэнах, калі па 1,30 няма, а па 4 рублі ёсць, яе не на траціну, а прыкладна ў тры разы трэба павялічыць, каб бульба, нарэшце, з'явілася».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • даведка
    28.04.2025
    «Коммунарка» пусть в свой фруктово-пюрешный шоколад добавит лук, капусту и огурцы, чтобы придать ему характерный зеленоватый цвет дубайского шоколада и продавать по такой же цене 100$ за кг, что в пять раз выше новой цены «Трюфеля».
  • Сю
    28.04.2025
    Это какие-то фейк ньюсы. Общаясь с оставшимися в беларуси, всё там есть в супермаркетах...
  • neno
    28.04.2025
    Cю, может у вас знакомые в той Белоруссии, которую по БТ показывают? Картошка то конечно попадается в магазинах, но по цене апельсинов. А качество... Мои родители такую выбрасывали или свиньям варили.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць