Грамадства66

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля

Тут нечакана для гамельчукоў з'явіўся помнік праваслаўнаму іерарху, увекавечваннем якога мясцовыя царкоўнікі займаюцца ўжо не першы год.

Памятны знак у гонар архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча). Фота: Гомельская праўд

На з'яўленне помніка звярнула ўвагу выданне «Флагшток».

Памятны знак у гонар архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча) з'явіўся ў скверы па Білецкім спуску, у гістарычным ядры горада. Помнік выкананы ў выглядзе 16-тоннага каменя з рэльефнай выявай іерарха. Арыстарх быў архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім з 1990 года і аж да самай сваёй смерці ў 2012 годзе.

У 2022 годзе Гомельская епархія ўжо ініцыявала грамадскае абмеркаванне пра наданне гэтаму скверу імя Архіепіскапа Арыстарха. Тады Гомельскі гарвыканкам не прапанаваў іншых варыянтаў назвы для скверу.

Памятны знак у гонар архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча). Фота: Флагшток

Выданне абураецца, што Гомельская епархія вырашыла не арганізоўваць асобнае грамадскае абмеркаванне, фактычна паставіўшы гараджан перад фактам з'яўлення карпаратыўнай манументальнай кампазіцыі.

Але насамрэч у Беларусі ніколі не праводзяцца грамадскія абмеркаванні твораў манументальнага мастацтва, працэдура ўзгаднення выключае ўлік меркаванняў грамадзян. 

Для стварэння твораў манументальнай скульптуры, незалежна ад крыніцы фінансавання, мясцовы выканкам дасылае ліст з абгрунтаваннем неабходнасці ў Міністэрства культуры Беларусі, якое выдае заключэнне. Больш значныя помнікі ў абласных цэнтрах Беларусі ўзгадняюцца непасрэдна з Лукашэнкам.

Паводле слоў дзейнага архіепіскапа Сцяфана, добраўпарадкаванне пляцоўкі будзе праведзена пазней «горадам», то бок за кошт гарадскога бюджэту.

«Флагшток» мяркуе, што ў будучыні епархія паспрабуе дапаўняць сквер яшчэ і культавым аб’ектам.

Каментары6

  • Alex
    27.04.2025
    Усе адно не ходзяць беларусы у вашыя цэрквы.
  • Ян
    27.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Memento
    27.04.2025
    РПЦ - Церковь Сатаны

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць