Грамадства11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый

Авіякампанія Belavia пасля чатырохгадовага перапынку аднавіла палёты з Мінска ў Алматы. Першы рэйс вылецеў 18 снежня. Раней самалёты ў гэты найбуйнейшы горад Казахстана лёталі з 2015 года і мелі попыт, але ў 2022‑м палёты былі спыненыя, піша Office Life.

Фота: Office Life

Як патлумачыў намеснік гендырэктара Belavia па маркетынгу Уладзімір Баркун, кампанія атрымала дазвол авіяцыйных уладаў Казахстана на выкананне рэйсаў. Кірунак адразу выклікаў цікавасць як у пасажыраў, так і ў турыстычных аператараў.

Рэйсы з Мінска будуць выконвацца па панядзелках і чацвяргах, назад з Алматы — па аўторках і пятніцах. Час палёту складае каля пяці гадзін. Кошт квітка ў адзін бок пачынаецца прыкладна ад 540 рублёў, туды і назад — ад 1045 рублёў.

Першы рэйс аказаўся добра загружаным: з Мінска былі прададзеныя 100 месцаў у эканом-класе і адно ў бізнэс-класе, у зваротным кірунку — 80 і 24 месцы адпаведна. Паводле слоў Баркуна, гэты напрамак зручны не толькі для прамых палётаў, але і для перасадак на іншыя рэйсы, напрыклад, з Алматы ў Санкт-Пецярбург ці Калінінград або з Мінска ў Бішкек.

Палёты ў сталіцу Казахстана, Астану, Belavia ўвогуле не спыняла. Як патлумачыла прадстаўніца Міністэрства транспарту і камунікацый Вольга Шапкова, аднавіць рэйсы ў Алматы стала магчымым пасля зняцця санкцый ЗША з беларускай авіякампаніі. У Астану лёталі самалёты Embraer, бо яна знаходзіцца бліжэй, а ў Алматы рэйсы выконваюцца на Boeing.

Раней у Belavia таксама не выключалі, што ў будучыні могуць з’явіцца і прамыя авіярэйсы з Мінска ў ЗША.

Каментары1

  • намаганні ЗША з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай маскоўскай імперыі
    19.12.2025
    "«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый" . Цалкам Падтрымліваю любоў i намаганні ЗША ў дачынення да маёй любай Беларусі, з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай маскоўскай імперыі

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць