Вайна33

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў

Пакуль на палях Украіны ідуць жорсткія баі, віртуальныя казіно ператвараюць рэальную трагедыю ў азартную гульню з мільённымі стаўкамі. Аналітычныя даныя, якія актыўна выкарыстоўваюцца для адсочвання лініі фронту, сталі аб’ектам прамой маніпуляцыі дзеля выйгрышу на платформе для ставак Polymarket.

Скарэктаваная карта ваенных дзеянняў у Мірнаградзе. Фота: 0xinternetchild /Х

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) рэгулярна публікуе справаздачы аб сітуацыі ва Украіне, ацэнкі вайсковых аналітыкаў і падрабязныя карты бягучых ліній фронту. Гэтыя карты заснаваныя на аналізе агульнадаступнай інфармацыі (разведка з адкрытых крыніц або OSINT), спадарожнікавых здымкаў, урадавых даных і справаздач аб франтавой лініі з сацыяльных сетак. На сваім сайце аналітычны цэнтр заяўляе, што яго ацэнкі бягучых ліній фронту выкарыстоўваюцца вядучымі міжнароднымі СМІ, палітычнымі дзеячамі, супрацоўнікамі разведкі і вайскоўцамі.

Аднак высокая ступень даверу да гэтых даных прывяла да таго, што карты інстытута пачалі выкарыстоўвацца ў сферы, далёкай ад прафесійнай вайсковай аналітыкі. Платформа для ставак Polymarket, якая базуецца ў Нью-Ёрку і працуе на аснове крыптавалют, уяўляе сабой рынак прагнозаў, дзе карыстальнікі могуць ставіць грошы на вынік падзей практычна з любой галіны — ад разводаў знакамітасцяў і выбараў да прыродных катастроф і ваенных дзеянняў. Праз гэта платформа рэгулярна трапляе пад крытыку за «гейміфікацыю сусветных падзей».

Менавіта на скрыжаванні гэтых дзвюх сфер — сур’ёзнай экспертызы і азартных гульняў — разгарэўся скандал, падрабязнасці якога раскрылі журналісты 404media.

15 лістапада, калі расійскія войскі знаходзіліся на ўскраінах Мірнаграда (Данецкая вобласць), на платформе Polymarket быў адкрыты рынак ставак на захоп горада да канца сутак.

Паводле ўмоў платформы, Мірнаград лічыўся б заваяваным Масквой, як толькі расійскія войскі, згодна з бягучай картай фронту ISW, занялі б скрыжаванне паміж вуліцамі Ватуціна і Пугачова. Калі гэтае скрыжаванне пазначана на карце чырвоным колерам, гэта азначае расійскі кантроль.

Агульны аб’ём ставак склаў каля 1,3 мільёна даляраў. Паводле ацэнкі экспертаў, імавернасць поўнага захопу горада за некалькі гадзін была блізкай да нуля, што дазваляла рызыкоўным гульцам разлічваць на выплаты ў памеры да 33 000% ад сумы стаўкі.

Стаўка на ўзяцце Расіяй Мірнаграда. Фота: responsiblestatecraft.org

У ноч з 15 на 16 лістапада скрыжаванне згаданых вуліц на карце ISW раптам было пазначана чырвоным колерам, хоць рэальных сведчанняў прасоўвання войскаў не было. Гэтага было дастаткова, каб Polymarket імгненна прызнала стаўку выйгрышнай. Аднак адразу пасля выплаты грошай чырвоны колер на карце ISW таямнічым чынам знік, а лінія фронту вярнулася ў ранейшае становішча. Гэта пацвердзіла, што ніякага рэальнага прасоўвання войскаў у гэтым квартале не было.

Кіраўніцтва ISW прызнала факт «несанкцыянаванага і няўхваленага» рэдагавання. Паводле афіцыйнай заявы, праўка была выдаленая раніцай 16 лістапада яшчэ да пачатку асноўнага працоўнага працэсу. Інстытут прынёс афіцыйныя выбачэнні. Па інфармацыі выдання Responsible Statecraft, адразу пасля гэтага з афіцыйнага спісу аўтараў штодзённых картаў быў выдалены адзін з геапрасторавых даследчыкаў, якого, паводле крыніц выдання, звольнілі.

У сваёй заяве ISW падкрэсліў, што катэгарычна выступае супраць выкарыстання свайго аналізу для азартных гульняў, аднак адмовіўся пацвердзіць факт правядзення ўнутранага расследавання або назваць прозвішча звольненага супрацоўніка. Апісаны выпадак ставіць пад пытанне не толькі этычнасць ставак на ваенныя канфлікты, але і дакладнасць экспертнай інфармацыі, якая становіцца інструментам фінансавай спекуляцыі.

Дадамо, што стаўка на захоп Мірнаграда расійскімі войскамі яшчэ даступная анлайн і прапануе тры тэрміны поўнага заваявання: да 31 снежня гэтага года або да 15 ці 31 студзеня наступнага. Аднак пасля нядаўняга скандалу Polymarket была вымушана ўнесці ўдакладненне ў правілы: цяпер горад будзе лічыцца захопленым толькі ў тым выпадку, калі адпаведная пазнака на карце ISW пратрымаецца на працягу ўсяго наступнага поўнага цыкла штодзённага абнаўлення.

Каментары3

  • Але
    18.12.2025
    Таксама спосаб фінансаваць вайну, калі дэгенераты робяць на гэта стаўкі.
  • Граф
    19.12.2025
    Всего лишь?.. у нас военкомы больше зарабатывают.
  • Аморально
    19.12.2025
    Платформа жёлтого дьявола

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць