У Дзятлаўскім раёне прыбіральшчыца вынесла з працы амаль тону мяса
У Дзятлаўскім раёне 42‑гадовую прыбіральшчыцу асудзілі за крадзеж больш за 800 кілаграмаў мясных прадуктаў, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Жанчына працавала ў забойным цэху жывёлы Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства з лютага 2022 года па 30 чэрвеня 2025 года.
Карыстаючыся з доступу да вытворчых памяшканняў, яна сістэматычна выносіла мясныя абрэзкі, языкі і субпрадукты, якія потым прадавала жыхарам раёна. Агульная вага скрадзенага перавысіла 845 кілаграмаў, а атрыманы незаконны прыбытак склаў 5072 рублі.
Падчас следства абвінавачаная цалкам кампенсавала шкоду прадпрыемству і пералічыла ў бюджэт суму незаконнага даходу. Суд прызнаў яе вінаватай па ч. 1 ст. 205 КК РБ і прызначыў год выпраўленчых работ з утрыманнем 20% заробку штомесяц па асноўным месцы працы.
Каментары