Грамадства1919

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»

Падчас выступлення перад дэлегатамі УНС Аляксандр Лукашэнка выпадкова паказаў адну са сваіх шпаргалак. Паколькі бачыць ён ужо вельмі слаба, хоць і не хоча гэтага прызнаваць, яму іх пішуць гіганцкімі літарамі, таму тое, што трапіла ў кадр відэакамеры, можна без аніякіх цяжкасцяў прачытаць.

Скрыншот з відэа

Інцыдэнт адбыўся падчас адказу на пытанне прапагандыста Вадзіма Гігіна пра беларуска-амерыканскія перамовы. Лукашэнка, нібыта імправізуючы, захапіўся і пачаў крытычна выказвацца пра дэмакратычны рух і яго лідараў, а ў пэўны момант схапіўся за паперку, якая ляжала перад ім, і паказаў напісаны на ёй тэкст на камеру.

На той паперцы былі выкладзеныя тэзісы пад назвамі «Деньги» і «Деньги‑2». Тэзісы «Деньги‑2» давалі Лукашэнку падрыхтаваны матэрыял для разважанняў пра тое, што сродкі, сабраныя беларусамі на платформе «Байсол» для палітвязняў за некалькі гадзін, ужо нібыта кімсьці скрадзеныя. Але пасля ён, захапіўшыся іншымі сюжэтамі, на гэты так і не выйшаў. 

Каментары19

  • Партыя
    18.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Нуль
    18.12.2025
    Ахах. Я все думал что эти бредни это бессвязный поток его сознания, а ему эти заготовки еще кто-то пишет!
  • Фу
    18.12.2025
    Якая лухта, раней на яе вяліся бабкі з глухой вёскі з трыма каналамі тв, зараз такіх ужо амаль не засталося

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?18

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць