Моды11

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?

Блогерка з Гродна Алеся Баклага распавяла, у колькі ёй абышлася мара — працэдура па нарошчванні валасоў. Канчатковую суму ў 4 595 рублёў цяпер абмяркоўваюць усім тыктокам. «Гэта рофл?» — задаюцца пытаннем каментатары.

Даўжыня валасоў Алесі да і пасля працэдуры. Фота: @olesia_baklaha

Алеся распавяла, што капіла на валасы сама. Абрала галівудскае нарошчванне, якое лічыцца самым літасцівым: ад яго менш цярпяць уласныя валасы.

«У мяне дзіцячая натуральная славянка, і гэта самы дарагі волас. Увогуле валасы даўжынёй 65 см было вельмі складана знайсці, таму мы спачатку ўзялі адзін пучок — 66 сантыметраў каштавалі 2 600 рублёў. Пасля дадалі другі, за 1 475 — ён быў больш порысты і максімальна падобны да маіх родных. З гэтых двух пучкоў трэба было зрабіць адзіны трэс — валасы сшываюцца на спецыяльнай машынцы адзін раз. За гэта я аддала 320 рублёў. Само нарошчванне каштавала яшчэ 200 рублёў».

Трэс, які майстрыха стварыла для дзяўчыны, павінен праслужыць цягам мінімум трох гадоў.

«А калі я буду іх беражліва даглядаць — хоць да пенсіі. Адзінае, за што я буду плаціць яшчэ — за карэкцыю: 200 рублёў раз на паўтара месяца».

Дадаткова дзяўчыне прыйшлося раскашэліцца на новы фен. «Каб сушыць новую даўжыню, я купіла сабе Dyson», — распавяла блогерка. Цэны на стайлеры гэтай маркі ў Беларусі стартуюць ад 1800 рублёў, у залежнасці ад функцыяналу і мадэлі.

У каментарах Алеся сабрала шмат меркаванняў. Многія адзначылі, што ёй вельмі пасуе новая даўжыня і падтрымалі рашэнне дзяўчыны здзяйсняць свае мары. Былі і тыя, хто не разумее такіх трат на валасы.

«Я моцна люблю грошы, каб іх так бяздумна траціць», «Лепш вандраваць са сваімі валасамі, паглядзець свет», — лічаць адны каментатары. Некаторыя ж увогуле напісалі, што не разумеюць, як можна насіць на сабе чужыя валасы.

Каментары1

  • Смешна
    27.04.2025
    Ой какая красота!
    А калі папраўдзе, лепш бы на ліпасакцыю пуза аддала. Ці адразу на зашыванне страўніка.

    Поўнасцю пагаджаюся з каментарамі тыпу 2 і 3.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць