Свет22

Прадпрыемства ўласніка Wargaming Віктара Кіслага ў Расіі прызналі экстрэмісцкім

Генпракуратура Расіі просіць Таганскі суд Масквы забараніць у Расіі за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці аб'яднанне, якое складаецца з уладальніка кампаніі «Леста» Маліка Хатажаева і ўласніка Wargaming Віктара Кіслага, а таксама спагнаць 100% доляў «Лесты» на карысць дзяржавы, пішуць РІА «Навіны»

Генпракуратура лічыць, што Кіслы і Хатажаеў ствараюць экстрэмісцкае аб'яднанне і ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі РФ. У пазове заяўнікам прыкладзены публікацыі з загалоўкамі «Самая ваенная гульня World of Tanks супраць спецаперацыі Расіі», «Як Wargaming перажыў 25 гадоў — і справіўся з вайной ва Украіне», «Wargaming запусціла дабрачынны праект з украінскім кантэнтам у гульнях для збору на рэанімабілі».

«Леста» накіравала прыватную скаргу на вызначэнне Таганскага раённага суда ў частцы абскарджвання забеспячальных мер па пазове пракуратуры, якія прывялі да блакіроўкі рахункаў і забароны юрыдычных дзеянняў. Кіраўніцтва «Лесты» настойвае, што меры з’яўляюцца празмернымі і наносяць шкоду дзейнасці кампаніі.

«Леста» ўдзельнічае ў праектах, прысвечаных падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, рэалізуе ўнікальны ў сусветнай кіберспартыўнай індустрыі Парад Перамогі на Чырвонай плошчы ў гульні «Свет танкаў», праводзіць першыя кіберспартыўныя спаборніцтвы на федэральным тэлебачанні пад назвай «Кубак Першага канала. Свет танкаў» і міжнародны кіберспартыўны турнір па расійскай гульні «Свет танкаў» у рамках святкавання Дня Перамогі ў Беларусі з рэканструкцыяй танкавых баёў супраць нацысцкай Германіі, гаворыцца ў скарзе.

Віктар Кіслы заняў 8-е месца ў Топе-100 бізнэсоўцаў Беларусі за 2025 год. Раней ён не раз гэты рэйтынг узначальваў.

У 2016 годзе Кіслы быў таксама прызнаны афіцыйным даляравым мільярдэрам выданнем Bloomberg.

У пачатку красавіка з'явілася інфармацыя, што саўладальніка «Варгеймінга» Мікалая Кацалапава абвінавачваюць у данатах на 296 тысяч даляраў структурам руху за свабодныя выбары ў Беларусі. Супраць яго завялі спецвытворчасць

Каментары2

  • Кальян
    26.04.2025
    При желании Витя Кислый мог спокойно пробашлять успешный госпереворот. Но у него не было такого желания
  • даведка
    26.04.2025
    Министра информации Марата Маркова внесут в российский список террористов и экстремистов за пропаганду экстремизма в интервью Малика Хатажаева на ОНТ?!

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць