Грамадства11

Як выглядаюць новыя дзіцячыя садкі ў Мінску ФОТА

Якія аб’екты ў сферы адукацыі, спорту і гарадской гаспадаркі ўзвядуць у Мінску, расказалі Мінск-навіны.

У горадзе будуюць чатыры школы і столькі ж дашкольных устаноў. Калі ўсё пойдзе паводле плана, многія з іх адзначаць наваселле ўжо сёлета.

На вуліцы Таёжнай

У межах вуліц Ваўпшасава — Ключавой — Таёжнай узводзяць трохпавярховы дзіцячы сад, разлічаны на 12 груп для дзетак ад 3 да 7 гадоў. Ён будзе з басейнам, універсальнай і спартыўнай заламі, памяшканнямі для творчасці і іншымі карыснымі функцыямі. Звяртае на сябе ўвагу і знешні выгляд садка: згодна з рэндарам, чакаецца шмат шкла, а значыць, і святла. Яркія фарбы на фасадзе нададуць будынку каларыту.

Будоўля пачалася летам 2024 года, але ёй папярэднічаў складаны падрыхтоўчы перыяд з вынасам сетак і падрыхтоўкай пляцоўкі. Паколькі на такія аб’екты звычайна сыходзіць каля года, завяршэння можна чакаць у другой палове 2025-га.

На вуліцы Фогеля

Дакладней, у межах праспекта Незалежнасці — вуліц Фогеля — Гурцьева ўзводзяць дзіцячы сад на 230 месцаў з басейнам. На гэтай пляцоўцы працэс прасунуўся далей: будынак ужо ўзведзены, ідуць унутраныя работы. Яшчэ да Новага года, пакуль дазваляла надвор’е, будаўнікі займаліся уцяпленнем фасада і нават крыху добраўпарадкавалі тэрыторыю. Звонку садок упрыгожаць «аб’ёмныя» геаметрычныя фігуры, быццам выціснутыя трафарэтам на сценах. Вялікая верагоднасць, што ў 2025 годзе па гэтым адрасе адбудзецца наваселле.

На вуліцы 50 гадоў Перамогі

Дзіцячы сад узводзяць у жылым раёне Усходні на вуліцы 50 гадоў Перамогі. Работы стартавалі ў пачатку 2024 года, увесці аб’ект у эксплуатацыю плануюць у 2025-м. У раёне назіраецца дэфіцыт месцаў у дашкольных установах — новая ўстанова прыйдзецца дарэчы.

Мінск-Свет

Тут будаўнікі адразу двух трэстаў працуюць над дзвюма сярэднімі школамі. Адна з іх, разлічаная на 1 056 месцаў, з басейнам, цірам і вялікай спартыўнай зонай, будуецца ў квартале № 20 Будтрэстам № 35. У сваю чаргу Будтрэст № 4 узводзіць школу ў 16-м квартале, у межах вуліц М. Савіцкага — Брацкай — Ж. Алфёрава. Установа зможа прыняць 1 020 вучняў. Для іх прадугледжаны і асобна стаячы басейн, які на ўзроўні другога паверха злучаць са школай пешаходнай галерэяй. Вонкавы выгляд навучальнай установы архітэктары задумалі з выразнай адсылкай да супрэматызму Казіміра Малевіча — на фасадах лёгка пазнаюцца яркія геаметрычныя фігуры.

Акрамя басейна з дзвюма чашамі (вялікая і маленькая), у школе будуць магутны спартыўны блок, памяшканні для гуртковай дзейнасці, канферэнц– і актавая залы, а таксама школьны музей.

Работы на абодвух аб’ектах яшчэ шмат, але ёсць гарадское заданне ўвесці абедзве навінкі ў эксплуатацыю ўжо сёлета.

У жылым раёне Сокал

Тут узводзіцца яшчэ адна школа. Паводле інфармацыі Камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама, асноўныя работы завершацца ў 2025 годзе. Расце будынак сярэдняй школы і ў Смалявічах.

Спорт

У Лошыцы, на вуліцы Я. Лучыны, пасля кансервацыі аднавілася будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу. У ім будуць тры басейны для дарослых і дзяцей, ванны для гідрамасажу, розныя віды лазняў, саляны пакой і купель. У комплексе таксама размесцяцца трэнажорная зала, шматфункцыянальная спартыўная зала і міні-кафэ. Інтэр’еры выканаюць у экалагічным стылі. Упрыгожаннем ФАК стане міні-сажалка з рыбкамі, а ў фае размесцяць вадаспад за шклом з падсветкай.

Аналагічны аб’ект будуецца ў Каменнай Горцы, але яго завершаць крыху пазней. Акрамя таго, у горадзе ўзводзіцца некалькі ФАКаў для студэнтаў БДУ і БДТУ.

Каментары1

  • экс-палітвазень
    16.04.2025
    300 000 пакістанцаў праз год пераўтворацца ў мільен, вось для іх будуюцца школкі садочкі, а неўзабаве і мячэты.

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай6

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

«Гэта ўжо перабор». Мінчанка знайшла ў буціку Zara клатч з цвіллю1

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай6

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць