Грамадства44

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

У кастрычніку 2024 года «Наша Ніва» пісала пра супрацоўніка КДБ «Сяргея», які летась вербаваў людзей здымаць Дзень Волі. Мы паглядзелі, дзе ён быў актыўны пасля нашай публікацыі.

Беларуская эміграцыя стала галоўным аб'ектам увагі лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Ілюстрацыйнае фота Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

«Сяргей» (тэлеграм-акаўнт з ID 5988969326), супрацоўнік КДБ, які адказвае за «працу» з замежжам, уступіў яшчэ ў дзясяткі чатаў беларускай эміграцыі. Цяпер ён заўважаны ў амаль 80 суполках.

Частка суполак, у якіх заўважаны «Сяргей»

Ён актывізаваўся 12 лістапада 2024 года. Тады Раман Пратасевіч выклаў фота Марыі Калеснікавай падчас сустрэчы з бацькам. Кадэбіст расшэрыў яе ў больш за 20 чатаў беларускага замежжа.

Адзін са скрыншотаў дзейнасці супрацоўніка КДБ у чаце беларускай эміграцыі

10 снежня 2024 года ён з нейкай мэтай — магчыма, для нейкай аперацыі КДБ, каб увесці актывістаў у зман, мяняў імя на @pobach97. Але 24 студзеня змяніў імя назад на «Сяргей Пятроў».

Гісторыя зменаў імёнаў акаўнта «Сяргея»

Наступны раз ён актывізаваўся пад выбары Лукашэнкі. 24-25 студзеня 2025 года ён спачатку адгаворваў актывістаў у эміграцыі ад удзелу ў акцыях супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі ды самапраўства беларускіх уладаў. Некаторыя з эмігрантаў наўпрост скідвалі яму спасылку на мінулы артыкул «Нашай Нівы» пра яго ж.

Паведамленні кадэбіста «Сяргея» ў чатах беларускай эміграцыі 24-25 студзеня 2025 года

А на наступны дзень, 25 студзеня, «Сяргей» раскідваў па некалькіх дзясяткаў чатаў скрыншоты з допісу Ігара Тура пра тое, што КДБ ідэнтыфікаваў некалькі ўдзельнікаў акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў ва Уроцлаве.

Публікацыі «Сяргея» 25-га студзеня 2025 года ў чатах беларускай эміграцыі

Акаўнт «Сяргея» дагэтуль актыўны і быў анлайн «нядаўна», але ў чатах з таго часу ён неактыўны.

Дарэчы, вядомы па ранейшых публікацыях «Alex» (цяпер — Dimmi BOSS з ID 6868032872) пасля нашай апошняй публікацыі, з 9 кастрычніка 2024 года, перастаў быць актыўны ў чатах. Але акаўнт не выдаляе і працягвае быць на ім анлайн.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Зянон
    30.03.2025
    Лупіце трасянкай, ня слухайце кагэбэшных правакатараў якія хочуць пасварыць нас на глебе граматыкі беларускай.
  • Зянон
    30.03.2025
    Файны артыкул, добра задэманстраваны тактыкі і методыкі агентуры да эміграцыі.
  • Прадамо Фанабэрыю
    30.03.2025
    Зянон, Ну, дык!
    Толькі :

    - калі, дапусцім, якія ВОШЫнгтон Пост захочуць апублікаваць гэты артыкул у сябе, то не зразумеюць праблем з "озорничающими" ... Усе ж людзі свавольнічаюць )

    - як бы хто не ганарыўся "лупленнем трасянкай", але не ёсць гэта гут.
    Некалі на маёй працы адзін калега са здзіўленнем N-ны раз пачуў ад супрацоўніцы вымаўленне слова guide як "г'юд" і паправіў: "-Не г'юд, а гайд".
    Яе адказ я памятаю да гэтага часу (даўно гэта было) :
    - Всё! Поздно! Я уже привыкла и иначе не смогу!

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць