Кіраўнік МЗС Польшчы абмяркоўваў у Вашынгтоне вызваленне журналіста Анджэя Пачобута
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што падчас апошняга візіту ў Вашынгтон абмяркоўваў вызваленне беларускага журналіста і актывіста польскага паходжання Анджэя Пачобута, піша Most са спасылкай на Wp.pl.

Ён не раскрыў падрабязнасцяў, адзначыўшы, што дэталі павінны заставацца канфідэнцыяльнымі.
— Калі б гэта залежала ад мяне, вядома, Анджэй Пачобут быў бы на свабодзе, але, на жаль, ён знаходзіцца ва ўладзе аўтарытарнага рэжыму, — сказаў Сікорскі.
Сікорскі наведваў Вашынгтон яшчэ 21—25 лютага 2025 года. Тады ён сустракаўся з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа. Яны абмяркоўвалі, у прыватнасці, сітуацыю ва Украіне і трансатлантычныя адносіны.
25 сакавіка гэтага года споўнілася чатыры гады з моманту арышту Анджэя Пачобута. Праз два гады, у лютым 2023 года, яго асудзілі на восем гадоў за нібыта распальванне нацыянальнай варожасці, рэабілітацыю нацызму і заклікі да санкцый.
Паводле даных праваабаронцаў, у 2025 годзе палітвязню працягнулі на паўгода рэжым ПКТ — памяшкання камернага тыпу, дзе ўсталяваны больш строгі рэжым утрымання.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары