У Мінску з’явіўся новы сэрвіс кікшэрынгу — электрасамакаты ад «Яндэкса». Афіцыйна кампанія пра гэта пакуль не паведамляла, аднак блогер koko.by ужо пратэсціраваў навінку і падзяліўся інфармацыяй пра ўмовы карыстання. Сэрвіс стаў даступны для карыстальнікаў ад сёння.

Арандаваць самакат можна будзе праз дадатак з 18 гадоў.
Цэны наступныя: 0,49 рубля за хвіліну карыстання, пры набыцці падпіскі на месяц або шэсць месяцаў — зніжка 20%.
Раней паведамлялася, што з адкрыццём сезона на вуліцах Мінска ўжо працуюць самакаты ад расійскага Whoosh і беларускага Eleven — распрацоўшчыка як самакатаў, так і праграмнага забеспячэння.
Кошт пахвіліннай арэнды: Whoosh — 32 капейкі за хвіліну, Eleven — 33 капейкі.
Такім чынам, новы сэрвіс ад «Яндэкса» — пакуль што самы дарагі на рынку, але прапануе зніжкі для актыўных карыстальнікаў.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары