Здарэнні77

Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры

Жыхары Дзяржынска які дзень абмяркоўваюць навіну аб 16-гадовай дзяўчыне, якая раптоўна памерла пасля курэння вэйпу ў кампаніі. Усё адбылося яшчэ ў мінулы чацвер, 13 сакавіка, але шырокай грамадскасці аб гэтай гісторыі стала вядома толькі ўчора падчас прэс-канферэнцыі МУС. Onlíner пагаварыў з адной з сябровак загінулай дзяўчыны, а таксама патэлефанаваў у навучальную ўстанову і інтэрнат, дзе яна жыла. Вось што вядома на дадзены момант.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Учора на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі МУС расказалі, што за некалькі хвілін да смерці дзяўчына ў кампаніі сяброў парыла вэйп, раптоўна яна адчула сябе дрэнна, страціла прытомнасць і памерла.

Вучаніца адной з мясцовых школ расказала, што ім аб гэтай трагедыі паведамілі ў мінулую пятніцу, на наступны дзень пасля здарэння.

— Гарадок у нас маленькі: дзве школы, дзве гімназіі і адзін каледж. Ужо на наступны дзень наш класны кіраўнік сабрала ўвесь клас і расказала, што пасля курэння вэйпу памерла дзяўчынка, і прачытала лекцыю [пра здаровы лад жыцця]. Асабіста яе [памерлую дзяўчынку] я не ведала, але расказвалі, што яна тры дні нічога не ела, а калі паліла вэйп, нібыта зацягнулася і, заўважыўшы выхавацеля, затрымала дыханне, а потым страціла прытомнасць і практычна адразу ж памерла…

Журналістам удалося адшукаць адну з сябровак загінулай дзяўчыны. Вось што яна расказала:

— Яна была вельмі шчырай, таварыскай, з усімі хацела сябраваць. У мінулым годзе паступіла на першы курс, вучылася на повара-афіцыянта. Жыла ў інтэрнаце, родам была [з іншага горада]. Яна была сіратой, выхоўвалася ў сям'і блізкіх сваякоў. Усё адбылося ў чацвер, гадзін у восем. Яна стаяла ў кампаніі [падлеткаў] каля інтэрната, запаліла [вэйп] і ўпала. Калі прыехала хуткая, ужо нічым нельга было памагчы.

Са слоў сяброўкі, у дзяўчыны былі праблемы з сэрцам.

— Тое, што яна галадала дні тры, праўда. Але яна, выходзіць, нават мне ў гэтым не прызнавалася, хавала. Навошта? Мусіць, як і ўсе дзяўчынкі, жадала быць худой, хоць яна і так была стройнай, прыгожай.

З дзяўчынай развіталіся на мінулым тыдні ў яе родным мястэчку. Пасля трагедыі, расказалі падлеткі, у інтэрнаце праверылі пакоі і нагадалі навучэнцам, што ім нельга выкарыстоўваць і захоўваць вэйпы.

Дырэктар навучальнай установы, дзе вучылася дзяўчына, каментаваць тое, што адбылося, адмовіўся, але сказаў, што зараз па факце смерці навучэнкі праводзіцца праверка.

Адмовіліся ад каментароў і ў інтэрнаце.

Каментары7

  • Minak
    18.03.2025
    Dyk a vejp tut pry čym?
  • Тры днi не ела
    18.03.2025
    Галадаючыя дзецi лукашызма
  • Не курю
    18.03.2025
    Не кури и будешь жить.

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі7

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю23

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі прызначыць спецпасланніка ЕС для кантактаў з Крамлём2

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі7

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць