У Беларусі фарміруюцца вайсковыя эшалоны, што можа сведчыць пра маштабныя вайсковыя перавозкі, заўважыла «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

З 3 лютага 2025 года праводзіцца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі, у межах якой выкарыстоўваецца чыгуначны транспарт для перавозкі войскаў, тэхнікі і боепрыпасаў.
З 18 лютага на станцыі Багатырова (Мінская вобласць) пачалі адбор пасажырскіх і грузавых вагонаў на замову Міністэрства абароны. Падрыхтавана 48 пасажырскіх вагонаў, якія накіроўваюцца да буйных вайсковых часцей у розных гарадах краіны: Мінск (Азерышча), Барысаў, Заслонава, Ласосна, Слонім. Вагоны пераважна ў нездавальняючым стане, але прыдатныя для перавозкі.
Стандартны вайсковы эшалон уключае 2-3 пасажырскія вагоны, 10-20 платформаў з тэхнікай і 3-5 крытых вагонаў з боепрыпасамі. Агульная колькасць сфармаваных эшалонаў можа дасягаць 16.
Частка вагонаў ужо вярнулася пасля перавозак, але працэс працягваецца. Павышаны ўзровень сакрэтнасці можа сведчыць пра значнасць аперацыі.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Раней не адзін вуазік з ваенай часткі не выезжаў непрыкмечаным.
А зараз дывізіі эшелонамі ідуць і нічога не слыхаць