Свет77

18-гадовую расіянку ў Турцыі асудзілі на 15 гадоў за тое, што яна пакінула немаўля ў прыбіральні аэрапорта

Яна пакінула немаўля ў прыбіральні і пайшла на пашпартны кантроль, каб разам з маці паляцець у Расію.

Кацярына Бурнашкіна

Прысуд 18-гадовай расіянцы Кацярыне Бурнашкінай, якая абвінавачваецца ў замаху на забойства, вынес суд у Антальі, паведаміла яе адвакатка.

Як заявіла юрыстка агенцтву ТАСС, абарона катэгарычна не згодная з такім рашэннем і мае намер падаць апеляцыю ў Вярхоўны суд Турцыі. Яна таксама ўдакладніла, што маці Бурнашкінай Алену суд апраўдаў і адпусціў на волю.

Гаворкі пра экстрадыцыю асуджанай расіянкі на радзіму пакуль не ідзе.

Бурнашкіна нарадзіла дзіця ў кастрычніку 2024 года ў аэрапорце Антальі. Яна пакінула немаўля ў прыбіральні і пайшла на пашпартны кантроль, каб разам з маці паляцець у Расію. Дзяўчыну хутка вылічылі па камерах і затрымалі, піша Бі-бі-сі.

Бурнашкіна сцвярджала, што не ведала пра сваю цяжарнасць да моманту родаў, і пакінула дзіця ў прыбіральні, знаходзячыся ў стане шоку. Як распавядала адвакатка, дзяўчына выказвала жаданне вярнуцца разам з дзіцем у Расію.

Каментары7

  • Изя-слав
    24.02.2025
    Своих не бросают! Ну разе что в сортире-но это не считается!
  • Яніна
    24.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Яніна
    25.02.2025
    Чаму выдалілі мой крытычны каментар датычна тыповай знешнасці рускай кабеты?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць