«Гэта немагчыма». Зяленскі адказаў Трампу на магчымасць правядзення зараз выбараў
«Калі хтосьці хоча змяніць мяне проста зараз, то проста зараз ніяк не атрымаецца», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што выбары ў краіне ў бліжэйшы час правесці немагчыма. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, піша «Новая газета».
«Калі хтосьці хоча змяніць мяне проста зараз, то проста зараз ніяк не атрымаецца», — сказаў Зяленскі.
Напярэдадні кіраўнік Белага дома Дональд Трамп заявіў, што калі Украіна хоча сесці за стол перамоваў, у краіне павінны адбыцца выбары. Паводле яго слоў, рэйтынг Зяленскага складае ўсяго 4%, аднак ніякіх доказаў гэтым словам ён не прадставіў.
Прэзідэнт Украіны, у сваю чаргу, спаслаўся на апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), праведзенае з 4 па 9 лютага. Паводле вынікаў, 57% украінцаў давяраюць Зяленскаму, 37% — не давяраюць.
«Я чуў і пра больш за 57% паводле розных апытанняў. <…> Раз ужо гаворым пра 4%, мы бачылі гэтую дэзінфармацыю, мы разумеем, што яна ідзе з Расіі. У нас ёсць доказы, што гэтыя лічбы абмяркоўваюцца паміж Амерыкай і Расіяй. На жаль, Трамп жыве ў гэтым дэзінфармацыйным асяроддзі», — лічыць украінскі лідар.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Што да падтрымкі Зяленскага, то 57% менавіта падтрымкі - найхутчэй, хлусня. А вось, што тычыцца, давяраюць ці не давяраюць - то магчыма. Бо людзі разумеюць, што зараз спробы пачаць змену ўлады могуць прывесці да знішчэння краіны. Таму і давяраюць кіраванне таму, хто ўжо ёсць. Ну і 4% падтрымкі з вуснаў Трампа - хлусня, якая грунтуецца на расійскай прапагандзе, гэта так і ёсць.
Кепска, што ўкраінская дыпламатыя не працавала з будучай амерыканскай ўладай і не працуе цяпер, аддаўшы яе на водкуп расійцам, якія Трампа някепска так акучылі.