Грамадства11

Апаратная параза Наталлі Качанавай

Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшынёй камісіі па справе фармавання новага ўрада кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога. Што азначае гэтае прызначэнне, піша ў сваім блогу на сайце «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст.

Наталля Качанава. Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

У савецкія часы крэмленолагі, заходнія эксперты ў справах СССР вызначалі іерархію членаў Палітбюро адпаведна іх месцам на трыбуне Маўзалея на святкаванні 7 лістапада ў Маскве: хто стаіць бліжэй да генеральнага сакратара, той мае большую палітычную вагу.

Зараз, калі Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшынёй камісіі для фармавання новага ўрада кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога, стала зразумела, што Круты цяпер займае на «трыбуне Маўзалея» асаблівае месца. Сама гэтая камісія — інстытут даволі дзіўны. Перад прызначэннем папярэдніх прэм’ераў Лукашэнка такіх органаў публічна ніколі не ствараў.

Тут ясныя дзве рэчы. Першая — што канчатковае рашэнне пра тое, хто ўзначаліць урад, будзе прымаць Лукашэнка, як і раней прымаў. Другая — што ў кожнай бюракратычнай сістэме падобныя важныя прызначэнні прынамсі абмяркоўваюцца з колам найвышэйшых чыноўнікаў. Іншымі словамі, нейкая нефармальная камісія заўсёды ёсць.

Пытанне: навошта гэтым разам яе стварылі фармальна, публічна, ды яшчэ і з прызначэннем старшыні? І гэты старшыня — не Лукашэнка, што было б натуральна.

Так выглядае, што гэтая камісія — аналаг трыбуны Маўзалея ў савецкія часы, карцінкі, якая дакладна вызначае іерархію месцаў у кіраўніцтве рэжыму.

І прызначэнне старшынёй камісіі Крутога — дэманстрацыя і наменклатуры, і грамадству, што менавіта гэтая асоба цяпер — другі нумар. Ён той, хто раіць Лукашэнку, каго прызначыць прэм’ерам. Значыць, ён стаіць вышэй за гэтага будучага прэм’ера, кім бы той ні быў. Можна сабе ўявіць, якія нябачныя апаратныя бітвы адбываліся за месца на чале гэтай камісіі.

Паводле Канстытуцыі, пераемнік Лукашэнкі ў выпадку яго сыходу — старшыня Савета Рэспублікі. Лукашэнка апошнім часам Наталлю Качанаву нахвальваў, расказваў, што менавіта яна ледзь не прымусіла яго пайсці на сёлетнія выбары. Але прызначыў «творцам прэм’ераў» не яе, а яе канкурэнта.

Стварэнне камісіі для фармавання ўрада сведчыць хутчэй пра тое, што Раман Галоўчанка прэм’ерам не застанецца. Навошта разводзіць такую бурную дзейнасць, каб проста перапрызначыць яго?

Дзмітрый Круты. Фота: Wikimedia Commons

Шанец, што ён усё ж захавае пасаду, застаецца. Але, магчыма, атрымаўшы ў намеснікі моцную фігуру, якая сканцэнтруе паўнамоцтвы. А на Галоўчанку застанецца адказнасць за магчымае пагаршэнне эканамічнага стану.

Але ў кожным разе — застанецца Галоўчанка ці прызначаць прэм’ерам новую асобу — над ім будзе яшчэ адзін паверх падпарадкавання: старшыня камісіі ў справе фармавання ўрада.

Лукашэнка, пачынаючы з навагодняга звароту, некалькі разоў казаў пра пераемнасць, прыход новага пакалення. На прэс-канферэнцыі 26 студзеня ён тлумачыў, што гаворка не ідзе пра прыход гэтага новага пакалення на яго месца ці, прынамсі, не пра хуткі прыход.

Але і само стварэнне камісіі, і прызначэнне яе старшынёй не самога сябе можа быць невялікім крокам у кірунку транзіту ўлады. Той транзіт не канечне ж павінен рабіцца адным урачыстым абвяшчэннем і зацвярджэннем афіцыйнага пераемніка.

Можа рабіцца і спакваля, такімі вось манеўрамі ў візантыйскім стылі. Як бы наўпрост нічога не гаворыцца. Але ўсім робіцца зразумелым, за кім замацаванае другое месца на той «трыбуне Маўзалея».

Каментары1

  • Ёсік
    18.02.2025
    Ды хопіць усялякіх думак. Стары апасьля прызначэньня новага ПМ, гэтага крутога можа задзьвінуць далёка-далёка. Качанава старая, навошта й краіну аддаваць, ведаючы, што наступны яе крок - бегчы да пуціна. Натальля петкевіч яму параіла гэтую бабцу ў норкавай футры не заўважаць.

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць