Грамадства2929

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Адзін з лідараў партыі БХД Яўген Дудкін, які аказаўся агентам КДБ, распавёў «Белсату» дэталі гэтай супрацы.

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбук

«Сапраўды, я з праўладнай сям’і, якая хацела, каб я зрабіў кар’еру ў БРСМ. Мой тата працаваў у міліцыі. Я сапраўды думаў, што, магчыма, пасля ліцэйскага класа я пайду ў Акадэмію МУС. Гэта праўда, але я не прайшоў у Акадэмію і паступіў на гістарычны факультэт у Магілёве. І да мяне прыйшлі супрацоўнікі КДБ, дакладней яны пазванілі. Гэта быў 2009 год. Гэта быў момант, калі я пачаў наведваць заняткі польскай мовы», — сказаў Яўген Дудкін.

Ён расказвае, што яго запрасілі прыйсці ў КДБ, прапанавалі супрацу, і ён пагадзіўся.

«Я не бачыў у гэтым зла. Бо я чалавек, які вырас у гэтай сістэме. Сёння я гатовы пра гэта сказаць. Таму што людзі, якія выраслі ў праўладных сем’ях, маюць абмежаванае інфармацыйнае поле», — працягвае Дудкін.

Ён адзначае, што проста бачыў свет з іншага боку. Падчас вучобы ў Магілёве ён атрымаў першыя заданні ад КДБ.

«Было выказанае меркаванне, што пэўныя асобы, не буду цяпер іх называць, што яны хутчэй за ўсё прадстаўнікі замежнай выведкі, таму трэба было проста назіраць ці увайсці ў давер, ці знайсці нейкія матэрыялы, якія б кампраметавалі, — кажа ён. — Маёй задачай было заўважыць, ці сапраўды асоба завербаваная замежнымі структурамі, якія дзейнічаюць, каб знішчыць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, канстытуцыйны лад. Так, гэта гучыць звычайна ў Беларусі ў сем’ях сілавікоў. І я сапраўды ў гэта верыў».

Ён прызнаецца, што людзей, за якімі ён назіраў, было шмат. Але сцвярджае, што людзей, якім пагражала затрыманне, ён не называў агентам.

«Я не ведаю, каб хтосьці з маіх даных быў затрыманы, арыштаваны ці асуджаны, ці звольнены з ВНУ ці потым не працаўладкаваны», — працягвае Яўген Дудкін.

Ён дадае, што ў 2016 годзе паступіў у рымска-каталіцкую семінарыю і вырашыў, што калі плануе быць святаром, то не мусіць займацца пытаннямі дзяржаўнай бяспекі.

«Яны [КДБ] выходзілі на сувязь, спрабавалі даведацца, што адбываецца ў рымска-каталіцкай семінарыі. Магу сказаць дакладна, што мой адказ быў наступны: «У рымска-каталіцкай семінарыі горада Пінску няма антыдзяржаўных выказванняў». Калі я ўжо выехаў за мяжу [у 2018 годзе], ніякай супрацы з беларускім КДБ не было. Гэта я гатовы пацвердзіць на паліграфе», — падкрэслівае суразмоўца.

На пытанне, чаму ён не прызнаўся ў супрацы раней, Дудкін кажа, што лічыў, што і так мог дапамагчы дзейнічаць партыі.

Паводле яго, калі зразумеў, што штосьці ідзе не так, было складана выйсці з сітуацыі:

«Я пачаў разумець, што дзяржава, менавіта рэжым Лукашэнкі, не абараняе дзяржаўны суверэнітэт, канстытуцыйны лад. Але іншае пытанне, як выйсці з гэтай сістэмы, як да гэтага паставяцца людзі. Вось з гэтым у мяне ўзніклі пытанні. Па-другое, у мяне была падпіска аб неразгалошванні дзяржаўнай таямніцы. І калі б гэта магло быць высветлена на тэрыторыі Беларусі, я мог быць арыштаваны».

Тое, што цяпер вакол яго асобы падняўся шум, выгадна КДБ і тым, хто на іх працуе, лічыць Дудкін і адзначае, што ў БХД у іх была дамоўленасць не «ўздымаць гэтае пытанне».

* * *

Пасля 2020 года БХД падзялілася на дзве часткі. Адну ўзначаліў Георгій Дзмітрук, куды ўваходзіць і Яўген Дудкін. Другую — Віталь Рымашэўскі. Пасля скандалу частка на чале з Рымашэўскім апублікавала заяву, што БХД Дзмітрука «не мае ніякага дачынення да беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў».

Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. З Беларусі ён, настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст па жыцці, з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Białoruska Chrześcijańska Demokracja).

Каментары29

  • Ганьба
    16.02.2025
    Звычайны сексот-стукач.
  • Ганьба тым, хто такім займаецца і не прызнаецца
    17.02.2025
    Малайчына, што прызнаўся і ўсё расказаў.
    І Паліна Шарэнда-Панчасюк яшчэ большая малайчына, што адразу раскрыла факт вярбоўкі ў турме.

    А ганьба тым, хто да сіх пор супрацоўнічае, стучыць, сочыць, дакладвае, і пры гэтым маўчыць і хавае, што завербаваны.
  • Дзед Панас
    17.02.2025
    I колькi дзён ён гэту лягенду прыдумваў?

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі11

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе7

«Я знаходзіўся на рэжыме, які называецца «жэстачайшым». Ціханоўскі праз слёзы расказаў пра ўмовы ўтрымання палітвязняў9

«Напішы, што ты не супраць, каб цябе адправілі за мяжу». Ціханоўскі распавёў, як да яго прыязджаў Пратасевіч9

Памёр Радзім Гарэцкі4

«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі7

Ціханоўскі распавёў, колькі важыць і як яго адкормлівалі11

«Личинки в навозной куче не знают, что они в дерьме». Ціханоўскі прачытаў свой турэмны верш6

«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі20

«Мы павінны змагацца супраць лукашызму». Першая прамова Сяргея Ціханоўскага на волі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі11

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць