Усяго патроху99

«Здзіўлены, як добра працавалі пластыкавыя карткі». Што пішуць пра Беларусь на турыстычных форумах?

Нягледзячы на перашкоды, замежныя турысты прыязджаюць у Беларусь. Каб падрыхтавацца да паездкі, некаторыя з іх пакідаюць свае пытанні на папулярным турыстычным сайце Tripadvisor. Іншыя дзеляцца сваімі водгукамі. «Наша Ніва» паглядзела, што там пішуць замежнікі.

На форуме Tripadvisor у раздзеле пра Беларусь цяпер ёсць 2411 адкрытых тэм. Сярод іх можна знайсці гісторыі турыстаў, якія пабывалі ў нашай краіне і дзеляцца досведам.

Напрыклад, у канцы лістапада 2024-га там з’явіўся пост ад брытанца, які наведаў Беларусь па бязвізе. Мяркуючы па раскладзе, падарожнік даехаў у Мінск без затрымак: ён вылецеў з англійскага аэрапорта Лутан аб 11-й ранку па беларускім часе, даляцеў да Вільні, сеў там на аўтобус і ўжо ў 20:30 быў у Мінску. На мяжу ў брытанца пайшло прыкладна 3,5 гадзіны, і да гэтага ён паставіўся з разуменнем.

А вось што было для брытанца нечаканасцю:

«Я быў вельмі здзіўлены тым, як добра спрацавалі [пластыкавыя] карткі. Падазраваў, што ў найлепшым выпадку будзе 50 на 50, але яны працавалі амаль паўсюль. Мая картка не спрацавала толькі ў двух банкаматах і на тэрмінале ў мінскім метро. Таксама ў Mak.by мая картка чамусьці спрацавала толькі на касе, а не на тэрмінале самаабслугоўвання, але агулам мая картка ад Virgin Money працавала вельмі добра. 

Я выкарыстоўваў яе шмат у якіх рэстаранах і супермаркетах, і таксама на лініі Сталіна. Apple Pay таксама працаваў. Я яшчэ ўзяў наяўныя, еўра і фунты. Нікому не рэкамендую не браць наяўныя, але агулам карткі аказаліся нашмат больш надзейнымі, чым я чакаў».

Мінск. Фота: сацыяльныя сеткі

Аўтар паста двойчы пераначаваў у Мінску — у першы дзень ён вывучаў горад, а ў другі паехаў на маршрутцы на лінію Сталіна. Назад ён вяртаўся праз Вільню, і на гэты раз брытанец прайшоў мяжу ўсяго за 2 гадзіны.

У каментары да яго прыйшоў яшчэ адзін турыст, які пацвердзіў, што пераход праз мяжу займае пару гадзін, і падзяліўся ўражаннямі ад паездкі:

«Мінск фантастычны — прыгожы цэнтр, вельмі стылёва і неверагодна чыста!»

Не ўсім еўрапейцам так пашанцавала з карткамі ў Беларусі, як таму брытанцу — яго суайчыннік расказаў, што падчас трох паездак у Беларусь у 2024-м ён спрабаваў карыстацца карткамі чатырох розных банкаў, але беспаспяхова. Таму, раіць ён іншым падарожнікам, варта ўзяць з сабой запас грошай у еўра.

У іншым допісе на Tripadvisor сваімі ўражаннямі дзеліцца брытанец, які разам з сябрамі наведаў Беларусь вясной 2024-га. Турысты атрымалі візы праз беларускае пасольства ў Таліне, таму што перад гэтым падарожнічалі па балтыйскіх краінах, і паехалі ў Мінск на два дні. На мяжы ім спачатку былі не вельмі рады:

«Памежніца спачатку выглядала занепакоенай і некалькі хвілін раілася з калегай. Потым яна выкарыстала Google Translate на маім тэлефоне, каб задаць некалькі пытанняў. Яны былі трохі збянтэжаныя, што мы так шмат праехалі толькі дзеля таго, каб правесці ў Беларусі адну ноч, але ўрэшце трохі ўсміхнуліся наконт гэтага. Потым яна праштампавала нашы пашпарты і пажадала нам прыемнага падарожжа».

Брытанцы прайшліся па Мінску і зайшлі ў некалькі музеяў, а ўвечары елі, на іх думку, найсмачнейшы стэйк у іх жыцці ў адным з рэстаранаў у цэнтры Мінска. На наступны дзень сябры селі на аўтобус на Вільню. Падарожжа ім спадабалася, хаця яны і адзначаюць, што на мяжы было стрэсава — не толькі праз паводзіны беларускай памежніцы пры ўездзе, але і праз доўгае чаканне на літоўскім баку мяжы падчас выезду.

Што яшчэ пішуць падарожнікі? Іх хвалююць дэталі бязвізу і страхоўкі, спосабы даехаць у Беларусь і перасячэнне беларуска-расійскай мяжы. Трохі больш за месяц таму адзін з падарожнікаў пацікавіўся, як справы з цягніком Вільня-Мінск — маўляў, ён чамусьці не можа набыць квіток анлайн, як ён рабіў некалькі гадоў таму.

Яму патлумачылі, што гэты цягнік не ходзіць з часоў пандэміі, а да Беларусі можна даехаць на аўтобусе, і пры гэтым трэба быць гатовым пачакаць:

«На днях ехаў з Мінска ў Вільню. Быў насамрэч шакаваны, як шмат замежнікаў усё яшчэ вераць, што аўтобус прыедзе адпаведна часу, напісанаму ў іх анлайн-квітку. Столькі пішуць у інтэрнэце, што аўтобусы, якія пераязджаюць праз мяжу, ніколі не прыязджаюць сваечасова, і ўсё роўна ў аўтобусе дзясяткі абураных замежнікаў, здзіўленых, што яны спазняюцца на свае рэйсы. Проста неверагодна».

Знайшлася нават публікацыя ад грамадзяніна ЗША, які збіраўся наведаць Мінск, каб палячыць зубы. Замежніка цікавілі любыя падказкі, у тым ліку і інфармацыя пра агенцтвы, якія займаюцца медычным турызмам. Але ж яго заклік па дапамогу застаўся без адказу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • лагуна
    16.02.2025
    Знайшлася нават публікацыя ад грамадзяніна ЗША, які збіраўся наведаць Мінск, каб палячыць зубы.
    )
    это случайно не брат моего мужа?
  • Імя
    16.02.2025
    Мае пластыкавыя карткі некалькіх замежных банкаў у Беларусі ў мінулым годзе не працавалі. Ніводная. Разлічвацца магчыма было толькі наяўнымі. Нейкую лухту вярзуць тыя, у каго карткі нібыта працавалі.
  • Nemo
    16.02.2025
    Што падлечаць зубы - не факт, а вось па зубах палучыць - можа здарыцца. І потым мяняць будуць, арыштованых амерыканцаў на рускіх бандытаў.

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ5

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне12

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ8

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ5

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць