Здароўе55

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў

Фантастычны вынік даюць трэніроўкі з электрастымуляцыяй.

Ілюстрацыйнае фота: Giannis Alexopoulos/NurPhoto via Getty Images

Як піша SciTechDaily, новы метааналіз, які правялі вучоныя з Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса (ЗША) паказаў, што спалучэнне нейрамышачнай электрастымуляцыі (НМЭС) з сілавымі трэніроўкамі прыводзіць да большага росту мышачнай масы ў параўнанні з толькі сілавымі трэніроўкамі.

Сілавая трэніроўка з выкарыстаннем нейрамышачнай электрастымуляцыі. Фота: utep.edu

Вучоныя прааналізавалі вынікі 13 даследаванняў, у якіх узялі ўдзел 374 чалавекі. Усе яны выконвалі такія традыцыйныя практыкаванні, як падыманне лежачы ці прысяданні з абцяжарваннем. Адна група выконвала іх з выкарыстаннем НМЭС, другая — без. Мышачная маса ўдзельнікаў ацэньвалася ў пачатку і канцы даследавання. Працяг трэніровак складаў ад 2 да 16 тыдняў. Вынікі свайго даследавання вучоныя апублікавалі ў European Journal of Applied Physiology.

Інфаграфіка: матэрыялы артыкула

Як тлумачаць аўтары, у нармальных умовах наш мозг актывізуе мышцы, пасылаючы ім сігнал праз нервовую сістэму. Нейрамышачная электрастымуляцыя імітуе гэты працэс.

Праз знешнія электрычныя токі падаецца сігнал мышцам, што прымушае іх скарачацца як бы «самастойна», без удзелу мозгу. У выніку такой «знешняй дапамогі» павялічваецца інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт задзейнічання большай колькасці мышачных валокнаў.

Вынікі даследавання паказалі, што спалучэнне НМЭС з трэніроўкамі прывяло да павелічэння мускульнай сілы ў сярэднім на 31% і мышачнай масы на 21% у параўнанні са звычайнымі трэніроўкамі. Вучоныя адзначаюць, што вынік быў больш заўважным з ростам працягласці трэніровак.

Але на гэтым патэнцыял НМЭС не заканчваецца. Цяпер аўтары вывучаюць, як электрастымуляцыя можа дапамагчы палепшыць метабалізм, рэгуляваць узровень глюкозы ў крыві і зменшыць рызыку дыябету 2 тыпу, асабліва для тых, хто не можа займацца традыцыйнымі трэніроўкамі.

Каментары5

  • Ага
    20.01.2025
    А пасьля , праз 20 гадоў , зьявіцца ў прэссе маленькае паведамленьне ўнізе перадапошняй старонкі, каб чым меньш народу ўбачыла, што “вучоныя” нажаль трошкі памыліліся і мэтад гэты не зусім карысны , нават і вельмі шкодны , напрыклад для нярвовых і мазгавых клетак і сувязяў між імі, а яшчэ і выклікае рост новаўтварэньняў і маса народу патрапілі па поўнай….
  • Vik
    21.01.2025
    Ага, Давно известно, что этот метод приводит к импотенции. Он применим только для острых состояний. Когда по каким то причинам необходимо тренировать мышцы, но возможности такой нет.
  • Vika
    21.01.2025
    Vik, значыць, прыйдзецца і туды электрычнасць падвесці! Запрацуе, як электравенік. Можа і функцыі вібратара ўключацца )

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць