Свет22

Памёр лідар французскіх нацыяналістаў Жан-Мары Лё Пэн

Сузаснавальніку праварадыкальнай партыі «Нацыянальны фронт» было 96 гадоў.

Лё Пэн памёр днём 7 студзення ў атачэнні блізкіх у бальніцы, куды яго шпіталізавалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта гаворыцца ў заяве сям'і палітыка. 

Жан-Мары Лё Пэн нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года. У 1950-х прыйшоў у палітыку і стаў самым маладым дэпутатам французскага парламента. 

У 1972 годзе Лё Пэн заснаваў партыю «Нацыянальны фронт», у аснове якой былі кансерватызм, радыкалізм і нацыяналізм. Партыя выступала за выхад Францыі з НАТА, абмежаванне міграцыі і супрацьдзеянне еўраінтэграцыі. 

За 40 гадоў кіравання «Народным фронтам» Лё Пэн займеў статус скандальнага палітыка-папуліста. У 2015-м з-за яго правакацыйных заяў яго выключылі з ягонай жа партыі, якую неўзабаве перайменавалі ў «Нацыянальнае аб'яднанне». Яе лідаркай сёння з'яўляецца дачка палітыка Марын.

Жан-Мары Лё Пэн пяць разоў балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах. У 2002 годзе ён здолеў выйсці ў другі тур, дзе прайграў Жаку Шыраку. 

Каментары2

  • Канстатацыя
    07.01.2025
    Яшчэ адзін жырыноўскі памёр
  • ваван
    07.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць