Грамадства8282

Беларуская бізнэс-лэдзі, якая жыве ў Літве, уключыла навагодні зварот Лукашэнкі. І адхапіла ў сацсетках

Беларуска Вольга Пусянкова выклала сторыс, дзе ў кадр трапіў навагодні зварот Лукашэнкі. Гэта моцна абурыла бізнэсмена Максіма Харошына, але дама сцвярджае, што ён зрабіў няправільную выснову.

У Мінску Максім Харошын быў адным з уласнікаў кветкавай крамы «Першы кветкавы». Пасля таго, як у 2020 годзе яго моцна збілі сілавікі, ён з’ехаў у Літву, дзе таксама адкрыў краму кветак.

Летась Максім з сям’ёй зноў пераехаў — на партугальскі архіпелаг Мадэйра — з планамі адкрыць там краму кветак, а таксама некалькі рэстаранаў.

Максім Харошын. Фота з яго інстаграма

Нядаўна Харошын абурыўся святочнымі сторыс беларускай бізнэс-лэдзі ў Літве Вольгі Пусянковай. У сваім інстаграме яна апублікавала відэа таго, як сустракала з сябрамі Новы год. На фоне святочнага стала можна заўважыць вялікі тэлевізар, які паказваў навагодні зварот Лукашэнкі.

«Упершыню сустракалі Новы год пад словы сапраўднага Дзеда Мароза», — пазначыла на сторыс Вольга.

Скрыншот сторыс у інстаграме Максіма Харошына

Максім, які сутыкнуўся з гвалтам сілавікоў Лукашэнкі, не змог прайсці міма і пракаментаваў відэа ў сваім інстаграме:

— Людзі жывуць у Літве і глядзяць гэтага мудака. Няма слоў. І гэта яшчэ беларусы. Колькі маіх сяброў і знаёмых выгналі з Літвы і незаслужана прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, пры гэтым іншыя беларусы, якія жывуць у Літве, падтрымліваюць рэжым і адчуваюць сябе спакойна.

Вольга Пусянкова. Фота з яе інстаграму

Вольга адказала Максіму — яна сцвярджае, што той зрабіў высновы, не разабраўшыся ў сітуацыі. Жанчына растлумачыла ў сторыс, што мела на ўвазе Дзеда Мароза-аніматара, якога кампанія замовіла для віншавання дзяцей.

Яна таксама дадала, што відэазварот Лукашэнкі ішоў без гуку і быў уключаны выключна дзеля таго, каб не прапусціць куранты і пачатак Новага года.

Бізнэс-лэдзі абвінаваціла Харошына ў тым, што ён раскрытыкаваў яе для піяру. Вольга падкрэсліла, што ў кампаніі былі не толькі беларусы.

— Наш Новы год быў шматнацыянальным (беларусы, расіяне, літоўцы). І ў гэту навагоднюю ноч мы слухалі толькі віншаванні запрошанага Дзеда Мароза і прэзідэнта Літвы. Але нас ужо бічавалі публічна, што задні фон у нас не той. Людзі, вы самі распальваеце нянавісць і злосць адно да аднаго. Свядома?

У іншым сторыс жанчына дадала, што сорамна ёй не за сябе, а за распальшчыкаў сварак і нянавісці.

Вольга і Максім апублікавалі ў сторыс сваю перапіску

У інстаграме Вольгі Пусянковай пазначана, што яна навучае нейрасеткам і ўкараняе штучны інтэлект у бізнэсы. Жанчына стварыла ў Вільні «Клуб 22», які арганізоўвае жаночыя, мужчынскія і сямейныя мерапрыемствы.

Дарэчы, у 2023 годзе Вольга як дырэктарка кампаніі MB ARGI у інтэрв’ю літоўскаму «Экспрэс-тыдню» распавядала, з якімі праблемамі сутыкаюцца бізнэс-эмігранты з Беларусі ў Літве.

Тады жанчына падкрэслівала, што працуе і плаціць падаткі ў Літве з 2016 года, мае пастаянны дазвол на жыхарства. Але скардзілася на дыскрымінацыю:

— Праз цяперашнюю палітычную сітуацыі многія пачалі прадузята ставіцца і не жадаюць з табой нават размаўляць, калі ты імігрант з Беларусі. Усе беларусы ўжо завочна ворагі.

Вольга таксама абвінавачвала літоўскія СМІ ў распальванні нянавісці да беларусаў і расіян:

— Распальванне ў СМІ, на тэлебачанні нянавісці і няправільна паднесеная інфармацыя ператвараецца ў прапаганду супраць беларусаў і расіян. Размаўляючы са многімі літоўцамі, я пытаю: «Чаму вы так думаеце?». А ў адказ чую: «У нас так па тэлевізары кажуць». Чым жа тады літоўская прапаганда адрозніваецца ад расійскай? Навошта распальваць нянавісць у людзей унутры тваёй жа краіны?

«Наша Ніва» звярталася да Вольгі з прапановай пракаментаваць канфліктную сітуацыю. Тая пагадзілася адказаць толькі пры ўмове асабістай сустрэчы. Па прычынах бяспекі журналісты «Нашай Нівы» не могуць пагадзіцца на такі варыянт. Калі Вольга захоча адказаць на нашыя пытанні іншым спосабам, мы апублікуем яе адказы даслоўна.

Каментары82

  • Упс
    02.01.2025
    Смотреть луку по тв даже без звука ради курантов это как плюнуть в лица людей, которые сейчас в тюрьмах. Пусянкова, ты не права.
  • Абармот
    02.01.2025
    Ну вот соглашусь с Хорошиным. Мадам постит Луку в инсте, но при этом не является угрозой национальной безопасности
  • Pra недалёкую пусянкову
    02.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі29

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць