Грамадства88

Азаронак заявіў, што пажар у Віцебску можа быць звязаны з «жаданнем разгайдаць Беларусь перад выбарамі»

Прапагандыст СТБ параўнаў сітуацыю з водным калапсам у Мінску летам 2020 года.

Рыгор Азаронак. Скрыншот відэа sbbytoday / YouTube

Прапагандыст Рыгор Азаронак намякнуў, што за пажарам у ГЦ «Беларусь» у Віцебску могуць стаяць нейкія сілы, якія хочуць «разгайдаць Беларусь» перад выбарамі.

Вядучы СТБ у сваім тэлеграм-канале ўзгадаў пра праблемы з вадой у Мінску ў 2020 годзе. І вырашыў выбудаваць лагічны ланцужок.

«Не хачу нагнятаць канспіралогію, але сітуацыя з забруджваннем вады ў Мінску ў разгар электаральнай кампаніі ў 2020 годзе пакінула вельмі шмат пытанняў, таксама былі затрыманні. І ў сучаснай сітуацыі разгайдаць Беларусь можна як раз такімі вось падзеямі», — напісаў Азаронак.

У канцы чэрвеня 2020 года жыхары пяці раёнаў Мінска засталіся без пітной вады: з кранаў у кватэрах стала цячы кепская вадкасць, непрыдатная для ўжывання. Калапс закрануў 800 тысяч чалавек. Вырашыць праблему ўдалося толькі праз некалькі дзён. Аказалася, падчас рамонту вадаправода ў трубах застаялася вада: яе спачатку забыліся зліць, а потым не ачысцілі.

Ніякай канспіралогіі або дыверсій у той сітуацыі сілавікі не знайшлі. За службовую халатнасць асудзілі інжынера-тэхнолага ачышчальнай вадаправоднай станцыі: яму далі чатыры гады хатняй «хіміі» і забаранілі займаць пэўныя пасады на пяць гадоў. А інжынера па эксплуатацыі водаправодных сетак і зусім вызвалілі ад адказнасці па амністыі. 

У выніку пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску 13 снежня пацярпелі 20 чалавек.

Каментары8

  • анатам
    16.12.2024
    Как дурню донести, что техника безопасности написана кровью?!
  • Бб
    16.12.2024
    Так і было, з боку рф.
  • Андрусь
    16.12.2024
    А я цяпер, дарэчы, і не здзіўлюся, калі сёняшнім затрыманым за той пажар выставяць абвінавачванні ў тэракце ці яшчэ чымсьці такім палітычным.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць