Грамадства44

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро

Надзея Лазарэвіч заявіла, што транспарт у сталіцы актыўна развіваецца, а таму падаражанне таксі не павінна быць праблемай.

Надзея Лазарэвіч. Скрыншот відэа СТБ

Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Наталля Лазарэвіч дала параду мінчукам, якіх не задавальняюць цэны на таксі. Чыноўніца ў эфіры СТБ прапанавала гараджанам перасесці на грамадскі транспарт.

«Калі вы не згодныя з цэнаўтварэннем таксі, для вас дорага, то паслухайце — у нас ёсць наземны транспарт, падземны транспарт, цалкам лагістычныя шляхі выбудаваныя ў Мінску, маршруткі, таму права выбару для чалавека ёсць», — выказала меркаванне Лазарэвіч.

Лазарэвіч адзначыла, што не ўсё сышлося на таксі. Паводле яе слоў, праца мясцовых органаў улады выбудаваная вакол таго, каб чалавек мог дабрацца на звычайным аўтобусе, тралейбусе ці метро.

«Так, больш зручна, можа быць, на таксі, больш хутка ў нейкай ступені. Але, яшчэ раз паўтараю, калі ўсё ж такі ёсць такое вялікае пытанне па цане, які мы тут актыўна абмяркоўвалі, ёсць права выбару», — дадала Лазарэвіч.

Пасля ўвядзення абавязковага рэестру для перавозчыкаў цэны на таксі рэзка павысіліся. У адказ дзяржава ўзялося за папулярны сэрвіс «Яндэкс. Таксі»: яго прызналі манапалістам, а дзяржТБ абвінаваціла сэрвіс у несумленнай канкурэнцыі і заступніцтве незарэгістраваным таксістам.

Каментары4

  • свабодная армiя Беларусаў
    10.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Сымон
    10.12.2024
    У нармальнай краіне падобныя хамскія заявы чыноўнікаў у датычэнні да грамадзян выклікаюць адстаўку. Зрэшты лукашысцкія чынушы прызначаюцца лукашэнкай і спрараваздачныя толькі яму. Таму застаюцца беспакаранымі за любыя здзеквальныя і непаважныя "парады". Дарэчы, калі пытанне коштаў на таксі выклікала такі моцны рэзананс у грамадстве, то лукашысцкай чынушы варта было б задумацца - а можа нешта не так з грамадскім транспартам у Беларусі?
  • Глядач ТВ
    10.12.2024
    Падзівіўся на фота. Надзея Лазарэвіч глядзіць на цябе як на г...

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі28

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі28

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць