Грамадства1515

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»

Уладзімір Пуцін паабяцаў зрабіць гэта ў другой палове 2025 года. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Мінску. 6 снежня 2024 года. Фота Contributor Getty Images

Уладзімір Пуцін сёння прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў так званым Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы і асобнай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення, і перш за ўсё «Арэшнік», былі размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта супакоіла б некаторыя розумы», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным. 

Пуцін у адказ заявіў, што гэта, маўляў, стане магчымым у другой палове наступнага года, па меры нарошчвання выпуску сістэмы.

Паводле яго слоў, «Арэшнік» будзе паступаць на ўзбраенне ў расійскую і беларускую арміі паралельна, а аб'екты для паражэння ім з тэрыторыі Беларусі зможа вызначаць сам Лукашэнка.

Якраз сёння міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што Лукашэнка не жартаваў, калі казаў, што ў Беларусі ёсць пляцоўкі для зброі «Арэшнік».

«Я не думаю, што гэта жарт. Наогул усе словы Лукашэнкі трэба ўспрымаць вельмі сур'ёзна, нават калі яны ў такой манеры гаворацца», — сказаў Рыжанкоў.

Варта адзначыць, што многія эксперты сумняюцца, што «Арэшнік» рэальна наяўны ў Расіі ў нейкай колькасці. Гучалі думкі, што гэта перадусім піяр-аперацыя, каб застрашыць Захад і прымусіць яго адмовіцца ад падтрымкі Украіны.

Каментары15

  • Не нада
    06.12.2024
    Дык ужо размясцілі той арэшнік у Балабы на галаве - жонка пасадзіла.
  • Ft
    06.12.2024
    Папрашайка. Нічога свайго няма
  • %
    06.12.2024
    Канчаткова пераштварае Беларусь у вайсковую акругу Расеі без варыянтаў абратнага дзеяньня. 30 год здрадніцтва даюць вынік. Але ен ніколі не казаў. што будзе рабіць па іншаму. У 1994 ен шчыра прамаўляў - Я гатовы на каленях паўзці ў Расею. Вось мы і прыпаўзлі.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць