Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»
Імя Ігара Губарэвіча ўжо знікла з сайта Гродзенскага ўніверстэта імя Янкі Купалы.

Ігар Губарэвіч. Фота з сайта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Ігар Губарэвіч працаваў старшым выкладчыкам кафедры электратэхнікі і энергетычнага абсталявання. Адна з асноўных тэм яго даследаванняў — уздзеянне лазеру на розныя матэрыялы.
Губарэвіча пачынаюць судзіць 25 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-2 КК). Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары
Ёсць там падазроныя словы: напружанне, супраціўленне, рэзананс... А тым больш замежнае слова «лазер» !