Вайна44

Кадыраў загадаў чачэнцам не браць у палон салдат УСУ

Кіраўнік Чачні такім чынам адрэагаваў на атаку па ўніверсітэце спецназа ў Гудэрмесе.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў паабяцаў адплату ўкраінскім войскам за атаку беспілотнікаў па ўніверсітэце спецназа ў Гудэрмесе. Кадыраў заявіў, што загадаў сваім падраздзяленням не браць у палон салдат УСУ, паведамляюць расійскія СМІ.

«Яны нас укусілі, мы іх знішчым. Пакажам у найбліжэйшай будучыні такую адплату, што нават ім не снілася. Мы з намі жартаваць не дазволім.

Я сёння даў усім камандзірам, якія знаходзяцца на перадавой: не браць у палон, знішчаць і ўзмацніць барацьбу на 100 адсоткаў. Каб разумелі, як чачэнцы яшчэ могуць дапоўніць свае вайсковыя магчымасці», — заявіў Кадыраў.

Універсітэт спецназа імя Уладзіміра Пуціна ў Гудэрмесе быў атакаваны сёння раніцай. Гэта першая вядомая атака па тэрыторыі Чачні з пачатку поўнамаштабнай вайны. Куратарам універсітэта з'яўляецца 16-гадовы сын Кадырава Адам.

Каментары4

  • Язэп
    29.10.2024
    "Пехацінец Пуціна" напрацаваў сабе на пасляваенны трыбунал за загадзя злачынны загад здейсняць ваенныя злачынствы. I ў ягоных інтарэсах дажыць да яго, бо альтэрнатывай з'яўляецца толькі лёс верхаводаў хамаса і хезбалы.
  • Боб
    29.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Индеец
    29.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць