Сацыял-дэмакраты па выніках двух тураў могуць разлічваць на 52 месцы ў парламенце з 141.

Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы перамагла па выніках другога туру парламенцкіх выбараў, які прайшоў у нядзелю, і цяпер мае намер сфармаваць кіроўную кааліцыю. У першым туры два тыдні таму партыя таксама заняла першае месца, піша Бі-бі-сі.
Па даных Галоўнай выбарчай камісіі Літвы, сацыял-дэмакраты па выніках двух тураў могуць разлічваць на 52 месцы ў парламенце з 141.
Партыя, якая апошнія гады была ў апазіцыі, разглядае магчымасць стварэння трохпартыйнай кааліцыі з дэмакратычным саюзам «У імя Літвы» і Саюзам сялян і зялёных.
Кіроўная зараз партыя кансерватараў «Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты Літвы» атрымлівае 28 мандатаў. Яе лідар Габрыэлюс Ландсбергіс ужо павіншаваў сацыял-дэмакратаў з перамогай.
«Сапраўды моцны выступ. Я жадаю адказнага ўрада, адказнага падыходу, я не сумняваюся, што недахопу ў гэтым няма», — сказаў ён.
Лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, дэпутат Еўрапарламента Вілія Блінкявічуце, якую ў штабе сустракалі кветкамі і апладысментамі, падзякавала грамадзянам Літвы за падтрымку.
«Вынікі выбараў паказалі, што народ Літвы хоча пераменаў, яму патрэбны зусім іншы ўрад», — сказала яна.
Блінкявічуце, як чакаецца, пакіне пасаду чальца Еўрапарламента і ўзначаліць урад Літвы, аднак сама яна на пытанні журналістаў з гэтай нагоды пакуль адказвае ўнікліва.
«Мы абмяркуем гэта ў партыі. Мы ўзважым усе за і супраць. Паглядзім, якая будзе большасць, з чаго яна складаецца — і тады будуць пастановы», — сказала яна, дадаўшы, што пастановы будуць прынятыя на гэтым тыдні.
Вілія Блінкевічуце неаднаразова заяўляла, што замежная палітыка Літвы не зменіцца, а дапамога Украіне застанецца прыярытэтам для ўладаў.
-
Пры выбуху ў элітным маскоўскім рэстаране пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў
-
У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка
-
Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары