Вайна2222

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю

Для ўласнай бяспекі Украіна мусіць альбо стаць членам НАТА, альбо мець ядзерную зброю. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі гаварыў з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам падчас іх сустрэчы ў верасні, піша УНІАН.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з экс-прэзідэнтам і кандыдытам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам. Фота: president.gov.ua

Выступаючы сёння на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, Зяленскі распавёў, як ён абмяркоўваў з Дональдам Трампам пытанне НАТА, выкарыстоўваючы ў якасці прыкладу Будапешцкі мемарандум, калі Украіна адмовілася ад ядзернай зброі.

«Мне здаецца, што гэта зразумелы прыклад. Украіна мела Будапешцкі мемарандум. У ім удзельнічалі ядзерныя дзяржавы. Найбуйнейшыя дзяржавы ў свеце, якія маюць уплыў і ядзерную зброю. Сярод іх, безумоўна, былі Злучаныя Штаты Амерыкі, Кітай, Расія, Францыя. Вялікія гульцы, якія маюць ядзерны патэнцыял», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт нагадаў, што ўмоваю для Украіны была адмова ад вялікай колькасці ядзернай зброі ў абмен на гарантыі ад краін, якія далучыліся да Будапешцкага мемарандума, што яны будуць падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт незалежнай Украіны ў міжнародна прызнаных межах 1991 года.

«Вось што было ў дакуменце. І калі Расія парушыла гэты дакумент, хаця яна была гарантам гэтага мемарандума, як можна верыць у гэты дакумент і як можна давяраць усім партнёрам, якія гарантавалі захаванне нашай тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту? Адказ вельмі просты. Ці працуе гэта? Не, гэты дакумент не працуе! Ці працуюць дамоўленасці іншых вялікіх партнёраў з Расіяй? Не, не працуюць! Гэта значыць, што гэта былі не толькі дамоўленасці Украіны з Расіяй, але і з усімі партнёрамі. Агулам, усе гэтыя дамоўленасці не спрацавалі», — сказаў Зяленскі.

Пры гэтым прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што пацярпела толькі Украіна, іншыя ядзерныя краіны не пацярпелі. Украіна аддала ядзерную зброю і сёння ваюе.

«У размове з Дональдам Трампам я яму сказаў: які ж у нас выхад? Альбо Украіна будзе мець ядзерную зброю, і тады гэта будзе для нас абарона, альбо мы павінны далучыцца да нейкага альянсу. Акрамя НАТА, мы пакуль не ведаем дзеючых альянсаў. Краіны НАТА сёння не ваююць. У краінах НАТА людзі жывыя… Таму мы выбіраем НАТА, а не ядзерную зброю. Мы выбіраем НАТА. І, як мне здаецца, мяне пачуў Дональд Трамп. Ён сказаў: у вас справядлівыя аргументы», — падкрэсліў Зяленскі.

Каментары22

  • Лёлік з-пад Лімасола
    17.10.2024
    пасля гэтага тэмпература дупаў расеяфілаў дасягнула крытычных значэнняў
  • Беларус
    17.10.2024
    Очень правильные слова и аргументы у Зеленского. Все так и есть, ключевые страны запада подписывали Будапештский меморандум и гарантировали целостность и защиту Украины в обмен на передачу ядерного вооружения Росиии. А сейчас эти страны-гаранты не хотят поставлять все необходимое вооружение, необходимое для защиты Украины. Поэтому здесь два варианта, либо Украина создает ядерные бомбы и тем самым сама себе будет гарантировать безопасность, либо вступает в НАТО, отказываясь от ядерной программы. К сожалению другого приемлемого варианта нету, особенно учитывая постоянно растущую угрозу кремлевского империализма и нерешительность, а парою и боязнь некоторых западных стран.
  • Ганьба
    17.10.2024
    Вось гэта паварот!

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан4

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску9

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну5

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

Карл ІІІ у Канадзе: Сапраўдная Поўнач моцная і свабодная1

Мінчук з яркай знешнасцю выкладае сэксі-танцы і вучыць мастацтву разняволення11

Латушка: У мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан4

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць