Грамадства246246

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя

Нядаўна палітык Зянон Пазняк асуджальна выказаўся на адрас Марыі Калеснікавай. Ён назваў палітзняволеную «штучна і з палітычным ухілам раздзьмутай асобай» і паўтарыў свой ранейшы тэзіс, што штаб Віктара Бабарыкі скарыстала Масква. Яго паплечнік, публіцыст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык у размове з «Радыё Свабода» пракаментаваў гэтыя заявы. 

Навумчык кажа, што за 30 гадоў не стаў бы ставіць пад сумнеў тэзісы Пазняка, якія выклікаюць непрыняцце. «Потым час паказаў, што ён меў рацыю», — адзначае ён. 

Навумчык згадвае, як аднойчы напісаў Пазняку, што яго рэзкая форма можа адштурхоўваць людзей. Маўляў, вы кажаце праўду, і калі-небудзь з гэтым пагодзяцца, але цяпер гэта шкодзіць вашаму іміджу. 

«Ён адказаў (не даслоўна, але блізка да тэксту): «Сяргей, мяне зусім не цікавіць мой імідж. Ёсць рэчы, якія, я лічу, трэба сказаць. Калі іншыя іх не гавораць, іх кажу я». Хрэстаматыйным прыкладам быў артыкул аб рускім імперыялізме і яго небяспецы». 

«Мне здаецца, тут яшчэ тыя прычыны, што падзеі 2020 года належным чынам не прааналізаваныя, — працягвае Навумчык. — Перашкаджае і тое, што многія іх актыўныя ўдзельнікі за кратамі. Ясна, што трэба іх вызваляць. Між іншым, і сам Пазняк пра гэта піша».

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета таксама крытыкуе лідараў 2020-га.

«Што адбылося тады: з’яўляюцца людзі, абсалютна без усякай палітычнай біяграфіі, без палітычнай дасведчанасці і альбо вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, альбо ўзначальваюць іх штабы. Мала таго, тым, хто прапануе ім паслугі, яны проста кажуць: пайшоў вон, мы зараз пакажам, як трэба змяняць уладу. Мяне ведаеце што ўразіла? Зноў жа не буду называць прозвішча, хаця гэты чалавек не за кратамі, дзякуй богу. Ён казаў: мы калі пабачылі пасля выбараў дзясяткі ці сотні тысяч людзей на вуліцах менскіх, мы ашалелі, мы разгубіліся, мы не ведалі, што нам рабіць».

Сяргей Навумчык. Скрын відэа «Радыё Свабода»

Навумчык дадае, што некалькі былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад БНФ прапаноўвалі свае паслугі ў 2020-м, але іх не сталі слухаць. Ён лічыць, што дастаткова было аднаго чалавека, які мог бы істотна паўплываць на сітуацыю, — Сяргея Антончыка, былога дэпутата Вярхоўнага Савета, аднаго з лідараў рабочага руху.

Калі б за некалькі месяцаў падрыхтавалі страйкамы на 10-15 бюджэтаўтваральных прадпрыемствах, сітуацыя была б зусім іншая, перакананы Навумчык.

«Была б сітуацыя эканамічнага калапсу, і той жа самы Пуцін пазваніў бы і сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, давай ужо».

Тое, што не быў праведзены разбор палётаў, і параджае такія рэзкія ацэнкі, як дае Пазняк, падсумоўвае Сяргей Навумчык.

Каментары246

  • Satan
    13.10.2024
    Усё, што кажа Пазняк, у каментах на НН лукаботы пішуць амаль кожны дзень! Можа нават ён у іх тырыць тэкст, а не яны ў яго.
  • Дзякуй
    13.10.2024
    Дзякуй Сяргею Навумчыку і Зянону Пазьняку.
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    13.10.2024
    Час паказавае, што Пазьняк кажа праўду і мае рацыю.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

У краме знайшлі чыпсы за 90 рублёў

Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл13

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу63

Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект13

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам2

Севярынец робіць поўную перазагрузку БХД: з празрыстымі выбарамі і прымірэннем. Хто будзе ўдзельнічаць, а хто не?40

NYT апісала пасланне Трампа Зяленскаму на перамовах у Осла8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць