Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў
Амерыканская акторка Анджаліна Джалі, якая нядаўна прэзентавала фільм «Марыя» пра Марыю Калас, пачала стасункі з брытанскім рэперам Akala, піша Daily Mail.

Нядаўна Анджаліна Джалі запісала інтэрв'ю з санграйтарам Mustafa, які прайшоў у Atelier Jolie. Сярод гасцей, якія наведалі запіс інтэрв'ю, быў рэпер Akala.
Гэта не першы публічны выхад Джалі, які таксама наведаў рэпер. Нядаўна Akala прыбыў на прэм'еру фільма «Марыя» падчас Нью-Ёркскага кінафестывалю, які наведалі і дзеці Анджаліны Джалі.

Пару неаднаразова бачылі разам на публіцы. СМІ пісалі, што Джалі і Akala бачылі разам, калі яны выходзілі з гатэля, у якім спынілася акторка ў Італіі падчас Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю ў жніўні.
Па даных часопіса People, пара ўсяго толькі сябры, а вось In Touch сцвярджае, што яны сустракаюцца больш за год. Нібыта Akala разам з дочкамі Джалі Захарай і Шайла наведалі літаратурны фестываль Calabash на Ямайцы ў маі мінулага года.
Розніца ва ўзросце паміж імі складае дзевяць гадоў.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары