Усяго патроху22

У Расіі анансавалі выпуск «першага праваслаўнага месенджара». Што ён будзе сабой уяўляць?

Новы месенджар, па словах стваральнікаў, «возьме самае лепшае з сусветна вядомых сацсетак» і будзе называцца «Засіма» — у гонар памерлага праваслаўнага манаха Засімы Салавецкага, якога РПЦ лічыць святым. Сама РПЦ, пры гэтым, заяўляе, што для яе навіна пра выпуск новага месенджара стала сюрпрызам.

Ілюстрацыйная выява. Фота: vecteezy

Расійскі фонд «Інатэх XXI», які займаецца рэстаўрацыяй праваслаўных храмаў, плануе выпусціць у лістападзе «першы праваслаўны месенджар у свеце», перадае агенцтва РІА Навіны.

Сэрвіс першапачаткова быў распрацаваны для праекта «Выратуй і захавай» па рэстаўрацыі храмаў у Яраслаўскай вобласці, а потым дадатак вырашылі зрабіць агульнадаступным. Месенджар падобны да WhatsApp і называецца «Засіма» — у гонар святога, адзначае кіраўніцтва фонду «Інатэх XXI».

Па словах стваральнікаў, «Засімай» змогуць скарыстацца ўсе вернікі, незалежна ад канфесіі, а сам рэсурс «убярэ ў сябе ўсё найлепшае з іншых папулярных сацсетак».

«Новы месенджар дазволіць вернікам мець зносіны адно з адным, абмяркоўваць рэлігійныя тэмы, атрымліваць інфармацыю аб царкоўных падзеях і арганізоўваць калектыўныя малітвы. «Засіма» будзе падтрымліваць функцыі аўдыя– і відэазванкоў, мець каляндар з царкоўнымі святамі і датамі пастоў, а таксама даваць магчымасць захоўваць нататкі і напамінкі», — распавядаюць стваральнікі месенджара з фонду «Інатэх XXI».

Пры гэтым, як заяўляюць крыніцы партала Газета.ru у Расійскай праваслаўнай царкве, там нічога не ведаюць пра выпуск новага месенджара. 

«Нам нічога не вядома пра гэты праект. Дзіўна, што яго стваральнікі захацелі зрабіць гучны анонс, не абмеркаваўшы гэтую ініцыятыву з профільнымі царкоўнымі структурамі», — паведаміла адна з крыніц у РПЦ.

Каментары2

  • Церковь-мачеха
    26.09.2024
    Все, кто не зарегился, иноагент?
    :-)
  • Епархиальная десятинка
    26.09.2024
    Уплачена? Судя по недовольному тону РПЦ ещё нет.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць