Здароўе

Навукоўцы выявілі новую групу крыві

Гісторыя адкрыцця пачалася ў 1972 годзе, калі ў аналізе крыві цяжарнай жанчыны не быў знойдзены адзін са звычайных антыгенаў.

Lymphocytes and red blood cells Лимфоциты и эритроциты Лімфацыты і эрытрацыты
Лімфацыты і эрытрацыты ў крывяносных сасудах. Камп'ютарная візуалізацыя. Фота: Roger Sutcliffe / Getty Immages

Як піша Science Alert, тысячы жыццяў могуць быць выратаваныя па ўсім свеце пасля таго, як даследчыкі з Вялікабрытаніі выявілі новую групу крыві і такім чынам разгадалі загадку 50-гадовай даўніны. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў часопісе Blood.

Спецыялісты адзначаюць, што нягледзячы на ​​тое, што мы ведаем сістэму чатырох груп крыві (А, В, АВ, О) і двух рэзус-фактараў (плюс ці мінус), у людзей існуе мноства розных сістэм груп крыві, якія заснаваныя на разнастайных бялках і цукрах, што пакрываюць паверхню крывяных клетак (эрытрацытаў).

Гэтыя малекулы выконваюць ролю маркераў, па якіх імунная сістэма адрознівае «свае» клеткі ад чужародных. Калі падчас пералівання крыві гэтыя маркеры не супадаюць, гэта можа прывесці да сур'ёзных наступстваў, у тым ліку да смяротнага выніку.

Большасць асноўных груп крыві былі вызначаныя ў пачатку XX стагоддзя. Але даследаванні працягваліся і пазней, што прывяло да адкрыцця новых груп крыві, якія не ўваходзяць у асноўныя. Напрыклад, у 2022 годзе была апісаная сістэма крыві Er. Аднак такія сістэмы з'яўляюцца рэдкімі і закранаюць невялікую колькасць людзей.

«Праца была складанай, таму што генетычныя выпадкі вельмі рэдкія», — тлумачыць адна з аўтарак адкрыцця гематолаг Луіза Цілі (Louise Tilley).

Папярэднія даследаванні паказалі, што больш за 99,9% людзей маюць антыген AnWj, які адсутнічаў у крыві цяжарнай пацыенткі 1972 года. Гэты антыген знаходзіцца на бялку, звязаным з міелінам (рэчывам, якое пакрывае і абараняе нервовыя валокны) і лімфацытамі (тыпам белых крывяных клетак). Менавіта таму навукоўцы назвалі новую сістэму крыві MAL.

Бялок MAL выконвае важную ролю ў захаванні стабільнасці клеткавых мембран і дапамагае ў транспартаванні рэчываў унутры клетак. Папярэднія даследаванні паказалі, што антыген AnWj адсутнічае ў нованароджаных, але з'яўляецца праз некаторы час пасля нараджэння.

Цікава, што ўсе AnWj-адмоўныя пацыенты, уключаныя ў даследаванне, мелі адну і тую ж мутацыю. Аднак ніякіх іншых клеткавых анамалій або захворванняў, звязаных з гэтай мутацыяй, не было выяўлена.

Цяпер, калі даследчыкі ідэнтыфікавалі генетычныя маркеры, звязаныя з мутацыяй MAL, можна праводзіць тэсты для выяўлення, з'яўляецца адмоўны MAL-тып крыві спадчынным ці ён выкліканы падаўленнем антыгену, што можа сведчыць пра іншыя патэнцыйныя медыцынскія праблемы.

Як піша ВВС, такі тэст ужо распрацавала Міжнародная даведачная лабараторыя груп крыві NHSBT у Філтане. Ён можа стаць выратаваннем для людзей, у якіх узнікаюць рэакцыі на пераліванне крыві, і дапаможа лягчэй знаходзіць адпаведных донараў для рэдкіх тыпаў крыві.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць